Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч (нар. , Вятчын) — беларускі празаік і публіцыст, драматург.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ў шматдзетнай сям’і.
Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педінстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». Служыў у радах Савецкай арміі.
Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Вятчынскай сярэдняй школы, дырэктарам сярэдняй школы ў Бялёве Жыткавіцкага раёна, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 2 у Жыткавічах.
На працягу 18 гадоў галоўны рэдактар жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе», потым гомельскай гарадской газеты «Гомельскія ведамасці». Таксама 7 гадоў працаваў уласным карэспандэнтам па Гомельскай вобласці рэспубліканскай газеты «Беларускі Час» (газета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі).
Жыве ў Гомелі.
У снежні 2005 года абраны старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Сакратар Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў па Рэспубліцы Беларусь.
Ініцыятар, арганізатар літаратурных фестываляў: Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», Рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» і Форума маладых літаратараў Гомельшчыны.
Выбіраўся дэпутатам Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў 23-га склікання.
Член Беларускай партыі «Белая Русь».
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельская-Цэнтральнай акругі № 33. Член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.
Творчасць Аўтар звыш 35 кніг прозы, публіцыстыкі, п’ес.
Аўтар кніг: «Споднія яблыкі» (1999), «Дзе над горадам лунаюць буслы» (2000), «Забранае шчасце» (2001), «Глыбокія карані» (2001), «На варце — днём і ноччу» (2001), «На мяжы» (2003), «Плата за каханне» (2007), «Крокі па роднай зямлі» (2005), «Адкрый сваё сэрца» (2006), «Запах черемухи» (2007), «Запрашэнне. Eingeladen! Приглашение» (2007), «Вяртанне» (2008). У 2010 годзе выйшлі з друку два тамы выбраных твораў: раманы, аповесці, апавяданні, п’есы. У 2013 годзе выйшла з друку кніга прозы «Цяпло маладзіка» (раман, аповесці, п’есы), а ў 2014 годзе — новая кніга прозы «Анёлак мой, Анёлак». У 2022 годзе выйшаў раман-версія «Па веры вашай…», у 2023 годзе надрукаваны яго працяг — раман-версія «Любі бліжняга твайго…». У 2023 годзе выйшла з друку драматычная аповесць на рускай мове «Я тоже сын человеческий» (кабардзінская легенда).
У сваіх мастацкіх творах пісьменнік звяртаецца да падзей мінулых дзесяцігоддзяў. Так, падзеі рамана «Забранае шчасце» адбываюцца на жыткавіцкім Палессі, каля балотнага Князь-возера, у 1930-я гады — час карэнных грамадскіх перамен.
Асобныя творы перакладзеныя на рускую, украінскую, нямецкую, англійскую і кабардзінскую мовы.
Сям'я Жанаты. Мае дачку.
Прызнанне
Медаль Францыска Скарыны (2014) Выдатнік друку Беларусі Юбілейны медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» Юбілейны медаль «20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана» Падзяка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа Лаўрэат літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі і газеты «Звязда» Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя асветніка Кірылы Тураўскага Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на найлепшы твор у галіне прозы за кнігу «Плата за каханне» Лаўрэат расійскай літаратурнай прэміі памяці паэта М. Мельнікава Лаўрэат міжнароднай прэміі Баяна Лаўрэат міжнароднай прэміі Т. Шаўчэнкі Лаўрэат міжнароднай прэміі М. Гогаля Лаўрэат Міжнароднага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія „Залатое пяро Русі“» за высокае мастацкае майстэрства аповесці «Святая Параскева» (2020) Лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза культуры ў галіне літаратуры (2021) Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 г. № 417 «Аб узнагароджанні». Лаўрэат Усерасійскай прэміі Ф. І. Цютчава «Русский путь» (2022) Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага (2022) Уладальнік галоўнага прыза Міжнароднага славянскага літаратурнага форуму «Залаты Віцязь», узнагароджаны статуэткай «Залаты Віцязь» за стварэнне міжнароднага альманаха «Літара. Литера. Літера» на беларускай, рускай, украінскай мовах (2023) Уладальнік ганаровага звання «Чалавек года Гомельскай вобласці» (2023) Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі за раман-версію «Па веры вашай…» (2023) Лаўрэат XIV Міжнароднага Славянскага літаратурнага форуму «Залаты Віцязь» у намінацыі «Проза» (дыплом за кнігу прозы «Куды адлятае Анёл») і «Пераклады» (залаты дыплом за ўклад у стварэнне і выданне беларускамоўнага тома кнігі «Зямля — наш агульны дом») (2023) Лаўрэат Міжнароднага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія «Залатое пяро Русі» (уладальнік прэміі — сертыфікат адпаведнасці № 262, узнагароджаны залатым знакам і ганаровым званнем «Залатое пяро Русі») за высокае мастацкае майстэрства апавядання «На мяжы» (2023)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч на сайце Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч на сайце Жыткавіцкай раённай бібліятэкі Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч на сайце Нацыянальнай літаратурнай прэміі Сустракае гасцей Добрушчына
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон» Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў