«Сцяг Перамогі» — раённая газета Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца 1931 года. Заснавальнікі: Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт і Лёзненскі раённы Савет дэпутатаў.
Гісторыя Газета выдаецца з 18 жніўня 1931 года, першапачаткова мела назву «Ленінскі сцяг».
У гады вайны выпуск раёнкі быў часова спынены, але пасля вызвалення райцэнтра ў кастрычніку 1943 года «Ленінскі сцяг» аднавіў работу. Пасля вайны пад рэдакцыю быў выдзелены невялікі будынак у цэнтры пасёлка.
З 1963 года газета стала прыходзіць новай назвай — «Сцяг Перамогі»Сцяг Перамогі, газета. Лёзненскі раён. г. п. Лёзна.
Рэдактары Георгій Цярэнцьевіч Мінчукоў (1931—?) Сяргей Аляксеевіч Свірыдаў А. Бараноўскі Алена Норбертаўна Ратнёва
Праграма радыёвяшчання «Голас Лёзненшчыны» Пры рэдакцыі газеты дзейнічала праграма радыёвяшчання «Голас Лёзненшчыны». Аб'яднаная рэдакцыя дзейнічала з 13.03.2001 па 15.01.2016Згодна дадзеным сайта «Архівы Беларусі». Перад эфірам 31 снежня 2011 г. за 15000 рублёў рэдакцыя праграмы прапанава слухачам прыйсці і асабіста запісаць сваё навагодняе віншаваннеПреподнесите новогодний сюрприз родным и близким // Сцяг Перамогі, 23.12.2011. З 2 лістапада 2013 г. перадача выходзіла па аўторках у 8:00 па правадной сетцы і на УК-хвалях 1-га канала Беларускага радыёЛиозненское районное радио зазвучит в эфире УКВ-вещания // Сцяг Перамогі, 29.10.2013. У пэўны момант праграма выходзіла па пятніцах з 21:05 па 21:30 з вядучай Таццянай Фядосаўнай ІгнаценкаГолас Лёзненшчыны // База «СМІ Беларусі». Відавочна, праект спынілі ў 2016 г. у рамках маштабнага скарачэння раённых радыёперадач.
Крыніцы
Спасылкі Сайт газеты Старонка УКантакце Старонка ў Аднакласніках Instagram Telegram Старонка на Вelkiosk.by
Літаратура Ретнёва, Е. «Сцяг Перамогі» / Н. Ретнёва // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 510—502. Сцяг Перамогі // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / тэкст Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. — С. 17-18.
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Культура Лёзненскага раёна Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:1931 год у Беларусі