Вольга Трацяк (нар. , ) — беларуская мовазнаўца. Доктар, кандыдат філалагічных навук, выкладчыца кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, у 2018—2019 гадах выконвала абавязкі загадчыка кафедры.
Апроч выкладання беларускай мовы пры Варшаўскім універсітэце Вольга Трацяк з’яўляецца: сябрам Камісіі сертыфікацыі валодання беларускай мовай, сябрам Галоўнага камітэта Алімпіяды беларускай мовы ў Польшчы, каардынатарам прыёмнай кампаніі (старшыня прыёмнай камісіі факультэту прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэту), каардынатарам раскладу заняткаў Кафедры Беларусістыкі.
Аўтарка 13 навуковых прац з галіны мовазнаўства (сацыялінгвістыка, дыялекталогія, тапанімія і інш.). Займалася аналізам афіцыйных айконімаў беларуска-польскага памежжа ў святле моўнай палітыкі Польшчы і Беларусі.
У 2019 годзе прымала ўдзел у Восьмым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі з дакладам «Мадэль Колба ў навучанні беларускай мове як замежнай».
З 2019 года з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам правядзення міжнароднай акцыі «Беларуская дыктоўка» пры кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта