Пратэсты ў Новых Санжарах адбываліся з 19—20 лютага 2020 года ў ваколіцах пасёлка гарадскога тыпу Наві Санжары (Палтаўская вобласць, Украіна) супраць людзей, якія былі эвакуяваны з кітайскага гораду Ухань, дзе пачалася ўспышка хваробы 2019-nCoV.
Прычына Украінскі самалёт, які 19 лютага вылецеў з Уханя, эпіцэнтру распаўсюджання небяспечнага вірусу, не змог праз туман прызямліцца ў запланаваны час у Харкаве і вымушаны быў вярнуцца ў Кіеў на дазапраўку. У гэты час стала вядома, што эвакуаваных размесцяць у санаторыі Нацыянальнай гвардыі Украіны ў Новых Санжарах.
Усяго было эвакуявана 79 чалавек, аднаму пасадка была адхілена з-за прысутнасці сабакі, 4 чалавекам было адмоўлена ва ўездзе з-за наяўнасці хваробы. З іх 45 украінцаў, астатнія 27 — замежнікі. У каранцін былі накіраваны ўсе пасажыры і экіпаж самалёта, усяго 94 чалавекі, у тым ліку 22 члены экіпажа і лекары.
Уладамі Украіны было прынята рашэнне часова размясціць людзей у медыцынскі цэнтр Міністэрства ўнутраных спраў Украіны «Наві Санжары».
Ход падзей Увечары 19 лютага мясцовыя жыхары сабраліся на мосце Ворскла, які вядзе да медыцынскага цэнтра.
Дэпутаты Новасанжарскай сельскай рады выступілі супраць карантыну і запісалі звароты да прэзідэнта Украіны У. Зяленскага і міністра аховы здароўя Украіны Зараны Скалецькай.
У ноч з 19 на 20 лютага мясцовыя жыхары перакрылі дарогі, каб прадухіліць размяшчэнне эвакуіраваных, а аўтобусы з эвакуяванымі закідалі камянямі. Людзі пачалі паліць шыны, а паліцыя пачала акружаць удзельнікаў акцыі. У тую ж ноч, прэм’ер-міністр Аляксей Ганчарук прыляцеў у Наві Санжары, каб стварыць урадавы аператыўны штаб.
Раніцай 21 лютага міністр Зарана Скалецька абвясціла, што будзе жыць у карантыне, сумесна з эвакуіраванымі. З 900 мясцовых вучняў у школах населенага пункта, больш за 400 не прыйшлі з-за забароны бацькоў.
Вынікі У выніку сутычак паміж Нацгвардыяй і мясцовымі жыхарамі пацярпелі 9 службоўцаў і адзін мясцовы. Затрыманыя 24 найбольш актыўныя ўдзельнікі пратэсту. Пасля было ўзбуджана 5 крымінальных спраў.
Украінскія медыкі спынілі назіранні стану здароўя іншаземцаў і ўкраінцаў, насуперак пратэстам мясцовых жыхароў размешчаных у санаторыі, цераз 14 дзён. Паводле заключэнняў лекараў, усе эвакуаваныя і іх праважатыя былі здаровыя і змаглі вяртацца дадому. 5 сакавіка на завяршэнне абсервацыі (карантыну) у Новых Санжарах прыехалі найвышэйшыя асобы Украіны, у тым ліку Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, ён падзякаваў кіраўнікам мясцовай улады і медыкамsvaboda.org.
Міжнародная рэакцыя асудзіла гвалт і заклікала ўрад Украіны прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння бяспекі для ўсіх, каго закранула гэтая сітуацыя.
Гл. таксама Распаўсюджванне COVID-19 ва Украіне
Катэгорыя:Акцыі пратэсту ва Украіне Катэгорыя:2020 год ва Украіне Катэгорыя:2020 год у Палтаўскай вобласці Катэгорыя:Пратэсты 2020 года Катэгорыя:Пандэмія COVID-19