ААТ «Полацк-Шкловалакно» — беларускае прадпрыемства ў г. Полацку Віцебскай вобласці.
Гісторыя Будаўніцтва пачата ў 1956 годзе. Першая чарга здадзена ў эксплуатацыю ў 1957 годзе, другая ў 1961—1963 гадах. У 1976 годзе ўведзены ў строй корпус па вытворчасці шкловалакністых краменязёмных матэрыялаў (трэцяя чарга).
3 1981 года — полацкае вытворчае аб’яднанне «Шкловалакно». У 1984 годзе здадзена ў эксплуатацыю вытворчасць па выпрацоўцы бесперапыннага шкловалакна аднастадыйным спосабам. У 1985 годзе аб’яднала першую і другую вытворчасці. 3 2000 года — сучасная назва. Запушчана новая шклоплавільная печ.
Мае культурна-спартыўны комплекс (уваходзіць Палац культуры і Дом фізкультуры), 2 бібліятэкі, паліклініку, санаторый-прафілакторый, 2 аздараўленчыя пункты, 3 дашкольныя ўстановы, музей. Выпускаецца шматтыражная газета «Трудовая смена».
Прадукцыя Асноўная прадукцыя: электра, цеплаізаляцыйныя і будаўнічыя матэрыялы, шкловалакно, шклонітка, шклотканіна, шклосетка, шклопластыкавыя лыжныя палкі, тэлескапічныя вудзільні і тэхнічны пластык.
Сёння прадпрыемства вырабляе больш за дзвесце відаў прадукцыі і экспартуе яе больш чым у сорак краін свету. У 2004 годзе «Полацк-Шкловалакно» атрымала экалагічны сертыфікат адпаведнасці патрабаванням нацыянальнага стандарту ІСО-14001-2000. Гэты дакумент сведчыць аб экалагічнай добранадзейнасці вытворчасціПолацк-Шкловалакно, ААТ. Полацкі раён. Санкцыі З сярэдзіны 2000-х гадоў ААТ «Полацк-Шкловалакно» перманентна (з перапынкамі) знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года.
Літаратура Бунаков, А. В новый год — новые планы! / А. Бунаков // Трудовая смена (Полоцк). — 2017. — 6 янв. — С. 1. Бунаков, А. Н. Из кризиса надо выходить победителями / А. Н. Бунаков // Витебские вести. — 2016. — 28 апр. — С. 5. Бурак, З. Майстры сваёй справы / З. Бурак // Звязда. — 2007. — 14 лют. — С. 1, 6. Вытворчае жыццё вірлівае і цікавае, толькі паспявай адпавядаць // Звязда. — 2010. — 23 снеж. — С. 6-7. На производственном совещании // Трудовая смена (Полоцк). — 2010. — 30 янв. — С. 1-4. Чтобы выполнить задачи 2014 года, всем нам надо потрудиться // Трудовая смена (Полоцк). — 2014. — 8 февр. — С. 1, 3.
Катэгорыя:Хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы Катэгорыя:Эканоміка Полацка Катэгорыя:1956 год у Беларусі Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША