Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 23 — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе. Пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы.
Гісторыя
Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя Міхаілам Карказевічам, як 2-павярховы корпус дома, які размяшчаўся на рагу Валоцкай і Дамініканскай. Меў дзве праязныя аркі. У 1882 годзе пасля смерці Міхаіла Карказевіча ўся яго маёмасць перайшла да яго нашчадкаў. З гэтага часу і да пачатку ХХ стагоддзя архітэктурнае аблічча будынкаў і іх планіроўка амаль не змянілася, праводзіліся толькі розныя рамонтныя работы.
У канцы ХІХ стагоддзя ўладальнікам комплексу сталі Маісей Заблудоўскі і Леон Фрэнкель. У 2-павярховым корпусе па вуліцы Хрышчэнскай былі толькі жылыя пакоі. Фрэнкелі валодалі гэтымі будынкамі да 1920 года.
Да канца ХХ стагоддзя комплекс будынкаў выкарыстоўваўся пад жылыя кватэры.
Архітэктура
Двухпавярховы, у плане выцягнуты прамавугольнік, накрыты двухсхільным дахам. Плоскасць галоўнага фасада падзелена па гарызанталі карнізам. Аконныя праёмы прамавугольныя, на 2-м паверсе апрацаваны ліштвамі і сандрыкамі. Несіметрычна па першым паверсе размешчаны лучковыя арачныя праезды з крыжовымі скляпеннямі. На другім паверсе два балконы з ажурнай агароджай.
Літаратура
Спасылкі
ДОМ МАНЮШКІ
Катэгорыя:Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі