У ноч на чацвер 19 лютага 2020 года ў нямецкім горадзе Ганау, у двух кальянных кафэ былі расстраляныя 9 чалавек. Паліцыя прыбыла ў дом да падазраванага, аднак ён быў ужо мёртвы; побач ляжала цела яшчэ аднаго чалавека. Мяркуецца, што стралок вярнуўся дадому і скончыў жыццё самагубствам.
Забойства Увечары 19 лютага ў адну з кальянных у цэнтральнай частцы Ганау ўварваўся мужчына і пачаў стральбу па наведвальніках, забіўшы траіх. Затым ён схаваўся, а праз некаторы час з’явіўся ў іншай кальяннай, размешчанай у пяці хвілінах язды ад першага месца злачынства. Там ён забіў яшчэ пяць чалавек. Адзін пацярпелы памёр праз некалькі гадзін ад атрыманых раненняў. Трое забітых — грамадзяне Германіі (двое — курды, адзін — цыган), двое — грамадзяне Турцыі, адзін — Балгарыі і яшчэ адзін — Румыніі. Восьмая ахвяра родам з Босніі і Герцагавіны. У дзявятай — падвойнае грамадзянства: Афганістана і ГерманііЧто известно о теракте в немецком городе Ханау.
Праз некалькі гадзін паліцыя паведаміла, што меркаваны забойца знойдзены мёртвым у сваёй кватэры і што побач з ім знаходзіцца цела 72-гадовай жанчыны, яго маці. Следчыя прыйшлі да высновы, што пасля здзяйснення злачынстваў ён застрэліў сваю маці, а затым застрэліўся самЧто известно о теракте в немецком городе Ханау.
Падазраваны ў забойствах 43-гадовы Тобіас Рат’ен, у якога быў дазвол на валоданне паляўнічай зброяй, як мяркуецца, перад забойствамі выклаў у YouTube відэа. Ён раздзяляў вельмі правыя неанацысцкія погляды. Сваё відэа, апублікаванае на англійскай мове, назваў «персанальным пасланнем да ўсіх амерыканцаў». Якога-небудзь указання на тое, што ён збіраецца ажыццявіць гвалтоўныя дзеянні, у пасланні не былоЧто известно о теракте в немецком городе ХанауСтрельба в Германии 19.02.2020 — нападающий и его мать мертвы.
Рэакцыя У сувязі з масавым забойствам канцлер ФРГ Ангела Меркель адмяніла планавую паездку ў ЛеапальдзінуМеркель отменила плановую поездку из-за стрельбы в Ханау .
20 лютага прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер наведаў горад і ўсклаў вянкі ў дзвюх кальянных, дзе загінулі 9 чалавекПрезидент ФРГ назвал стрельбу в Ханау ″актом террористического насилия″ | Новости из Германии о Германии | DW | 20.02.2020.
21 лютага міністр унутраных спраў Германіі Хорст Зэехофер заявіў, што «злачынства ў Ганау — гэта адназначна расісцкі матываваны тэрарыстычны акт»Что известно о теракте в немецком городе Ханау.
Гл. таксама Стральба ў Накханратчасіме Стральба ў мячэцях Крайстчэрча
Зноскі
Катэгорыя:Масавыя забойствы ў Германіі Катэгорыя:Падзеі 19 лютага Катэгорыя:Люты 2020 года Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2020 годзе Катэгорыя:Ганау Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Германіі Катэгорыя:Белы нацыяналізм Катэгорыя:2020 год у Германіі Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2020 года