Вейланелы. — С. 429 (Veillonellaceae) — сямейства бактэрый.
Апісанне
Аблігатныя анаэробы шарападобнай формы памерам 0,3-2,6 мкм, нерухомыя. Маюць нізкую біяхімічную актыўнасць і складаныя харчовыя запатрабаванні.
Значэнне
Паразіты жывёл і чалавека — жывуць у ротавай поласці, страўнікава-кішачным тракце і дыхальных шляхах. Пастаянна выяўляюцца ў гнойных ачагах міндалін, насаглоткі, адростку сляпой кішкі (пры апендыцыце), лёгкіх (пры гангрэне).
* Катэгорыя:Грамадмоўныя бактэрыі Катэгорыя:Сямействы бактэрый