Іва́н Міха́йлавіч Мазаля́ка (, в. Яўсеевічы Мінскай вобласці — Мозоляко Иван Михайлович) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловага будаўніцтва БССР (1979—1985), намеснік міністра прамысловага будаўніцтва СССР (1985—1987).
Біяграфія Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1951), Беларускі політэхнічны інстытут (1959).
У 1951—1961 гадах працаваў у будаўнічых упраўленнях домабудаўнічага камбіната №1 у Мінску: майстар, прараб, начальнік участка, намеснік галоўнага будаўніка, начальнік канструктарскага аддзела, галоўны інжынер, пасля сакратар парткама, начальнік камбіната. У 1966—1969 гадах кіраўнік Трэста квартальнай забудовы г. Мінска. З 1969 года намеснік міністра прамысловага будаўніцтва БССР, начальнік вытворча-мантажнага камбіната «Мінскбуд», з 1974 года першы намеснік міністра будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР, з 1979 года міністр прамысловага будаўніцтва БССР. У 1985—1987 гадах працаваў намеснікам міністра прамысловага будаўніцтва СССР. На пенсію выйшаў з пасады міністра будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССРИван Михайлович Мозоляко. Выпускники .
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1975; з 1980), член ЦК КПБ з 1981.
Узнагароды ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн «Знак Пашаны», медаль «За доблесную працу».
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Міністры будаўніцтва БССР Катэгорыя:Міністры будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ