Радаслаў Калета (http://kb.uw.edu.pl/katedra/pracownicy/kaleta-radoslaw/; ) — польскі беларусіст, паланіст, мовазнаўца, выкладчык.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Варшаве. З маладосці займаўся грамадскай дзейнасцю: быў рэдактарам школьнай газеты, членам студэнцкіх і навуковых аб’яднанняў.

У 2005 годзе праходзіў журналісцкую практыку ў Беларускай службе Польскага радыё, дзе падрыхтаваў шэраг матэрыялаў.

У 2007 годзе скончыў Варшаўскі ўніверсітэт, атрымаўшы ступень магістра на факультэце прыкладной лінгвістыкі і ўсходнеславянскіх філалогій. Яго магістарская праца, напісаная на беларускай мове, была прысвечана параўнанню марфалагічных асаблівасцяў тарашкевіцы і наркомаўкі (навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук Ніна Баршчэўская). У гэты перыяд займаўся выкладаннем беларускай мовы і праходзіў педагагічныя практыкі ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы.

У 2009 годзе атрымаў другую магістарскую ступень на факультэце паланістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, дзе ў цэнтры «Палонікум» даследаваў выкладанне польскай мовы беларусам. Яго навуковым кіраўніком быў доктар філалагічных навук Пётр Гарнцарак. Спецыялізаваўся на выкладанні польскай мовы як замежнай, карэктуры і выдавецкай дзейнасці.

Сфарміраваўся таксама падчас навучання ў Францыі і Іспаніі. Валодае англійскай, французскай, рускай і беларускай мовамі.

У 2012 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Białorusko-polska homonimia międzyjęzykowa» («Беларуска-польская міжмоўная аманімія») на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам доктар філалагічных навук Ніны Баршчэўскай.

У 2019 годзе атрымаў ступень доктара філалагічных навук, абараніўшы дысертацыю «Błędologia w glottodydaktyce białorutenistycznej» («Памылкалогія ў беларусістычнай глотадыдактыцы»). Гэта першая манаграфія, прысвечаная беларускай мове як замежнай, у якой аўтар папулярызуе тэрмін «беларусістычная глотадыдактыка» і даследуе тэорыю моўных памылак, характэрных для вывучэння замежных моў.

Суарганізатар курсаў польскай мовы для беларусаўhttps://www.uw.edu.pl/zakonczenie-kursu-dla-bialorusinow/, эксперт Міністэрства адукацыі Польшчы па беларускіх падручніках для школ.

У 2019—2024 гадах загадчык кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. У 2021 годзе атрымаў званне прафесара.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года ініцыяваў акцыю «UW solidarny z Białorusią» («Варшаўскі ўніверсітэт салідарны з Беларуссю»), у межах якой у 2020—2021 гадах сумесна арганізаваў курсы польскай мовы для ўцекачоў з Беларусі пад патранатам рэктара Варшаўскага ўніверсітэта.

З верасня 2024 года — намеснік дэкана факультэта прыкладной лінгвістыкі.

Навуковая дзейнасць Навуковыя зацікаўленні: параўнальная лінгвістыка, перакладазнаўства, сучасныя польска-беларускія моўныя кантакты, гісторыя беларускага правапісу, культура мовы, польская мова і беларуская мова як замежныя (глотадыдактыка), сацыялінгвістыка, лексікалогія і лексікаграфія.

Яго працы (манаграфіі, артыкулы, рэцэнзіі, справаздачы, водгукі на аўтарэфераты дысертацый, падручнікі) на польскай, беларускай і рускай мовах друкаваліся ў Польшчы, Беларусі, Літве, Чэхіі, Канадзе.

На польскай мове выйшлі яго беларусазнаўчыя кнігі: «Беларуска-польская міжмоўная аманімія» (2014), «Польска-беларуская глотадыдактычная ляпсалогія» (2015), «Памылкалогія ў беларусістычнай глотадыдактыцы» (2018), «Папулярная беларуская граматыка для іншаземцаў» (2021). Рэдагаваў таксама калектыўныя манаграфіі: «Беларусь у навуковым дыскурсе», «Мова, літаратура і культура Беларусі цягам стагоддзяў», «Спазнаючы Беларусь…», падручнік па беларускай мове для палякаў .

Прыняў удзел у шматлікіх канферэнцыях (у Польшчы, Літве, ЗША, Канадзе, Беларусі, у тым ліку ў БДУ, МДЛУ і АН Беларусі, шмат разоў выступаў на пленарным пасяджэнні).

Прайшоў стажыроўкі і чытаў гасцявыя лекцыі, сярод іншага, у Беларусі, у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы (2015), МДЛУ (2017) і Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі (2019), а таксама ў Празе (2016), Пецярбургу (2017), Славакіі (2023), Румыніі (2023), Германіі (2024) і Кітаі (2024).

У 2015 г. арганізаваў вялікую секцыю «Беларуская мова як замежная»Больш гл. Радаслаў Kалета, 2017, Часопіс «Беларуская мова як замежная» у даследаваннях беларусістычнай глотадыдактыкі, «Беларуская мова як замежная», № 1, с. 8, http://kb.uw.edu.pl/wp-content/uploads/sites/299/2018/02/BMZ_print2.pdf (10 удзельнікаў) на VІ-м Міжнародным кангрэсе беларусістаў і ініцыяваў на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта адкрыццё Майстэрні беларусістычнай глотадыдактыкіhttp://kb.uw.edu.pl/pracownia-glottodydaktyki-bialorutenistycznej/o-pracowni/, якая выдае з 2017 г. часопіс «Беларуская мова як замежная»http://kb.uw.edu.pl/bmz/Больш гл. Радаслаў Kалета, 2017, Часопіс «Беларуская мова як замежная» у даследаваннях беларусістычнай глотадыдактыкі, «Беларуская мова як замежная», № 1, с. 7-12..

У 2012—2015 гг. быў навуковым сакратаром беларусазнаўчага часопіса «Acta Albaruthenica», у 2022—2024 гг. намеснікам галоўнага рэдактара, а з 2025 г. галоўным рэдактарам гэтага часопіса.

Рэцэнзент польскіх беларусазнаўчых часопісаў «Białorutenistyka Białostocka», «Studia Białorutenistyczne», «Zeszyty Cyrylo-Metodiańskie», «Studia Rossica Gedanensia», «Acta Polono-Ruthenica», «Slavia Orientalis», «Acta Universitatis Lodziensis. Kształcenie Polonistyczne Cudzoziemców», «Acta Albaruthenica», «Journal of Belarusian Studies». З 2014 г. сябра Таварыства беларускай мовы і Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, а таксама іншых навуковых таварыстваў: Польскае таварыства беларусістаў, The Northeast Modern Language Association (NeMLA), Slavic Linguistics Society i Association for Slavic, East European, and Eurasian Studies (ASEEES).

У 2013—2014 гг. супрацоўнічаў пры навуковым праекце кафедры беларусістыкі «Культурна-моўная спадчына Падляшша»https://repozytorium.uwb.edu.pl/jspui/bitstream/11320/6412/1/BB_9_2017_%D0%93_%D0%A2%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2i%D1%87_%D0%97_%D0%B3%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%B9_%D0%B4%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BDe%D1%83_%D0%B4%D0%B0_%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%8B.pdf.

14.10.2019 узнагароджаны памятным знакам У гонар 90-годдзя Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусіhttp://www.iml.basnet.by/en/node/424 «за значны ўклад у распрацоўку праблем глотадыдактыкі, удасканаленне методыкі выкладання замежных моў». Узнагароду ўручыў акадэмік праф. Аляксандр Лукашанец. Тройчы атрымліваў узнагароду Рэктара Варшаўскага ўніверсітэта (2016, 2020, 2023).

Бібліяграфія Радаслаў Калета, 2007, Асноўныя марфалагічныя адрозненні паміж наркамаўкай і тарашкевіцай, «Acta Albaruthenica» 2007, т. 7, с. 192—206. Радаслаў Калета, 2008, Выбраныя прыклады марфалагічнай дыферэнцыяцыі паміж двума правапіснымі стандартамі беларускай мовы, «Acta Albaruthenica» 2008, т. 8, с. 206—217 Радаслаў Калета, 2008, Паміраньне Гэрбэрта: маналёг пра «Эпілёг буры», «Arche» 2008, № 10, с. 137—150. Радаслаў Калета, 2010, Беларусь у Варшаве, «Arche», № 4, с. 343—353. Радаслаў Калета, 2010, Цяжкасці польскае мовы: памылкі беларусаў, якія вывучаюць польскую мову, «Arche», № 4, с. 358—400. Радаслаў Калета, 2013, Адрозненні паміж тарашкевіцай і наркамаўкай на прыкладзе займенніка ды лічэбніка, «Studia i Szkice Slawistyczne» 2013, т. XII, с. 123—133. Радаслаў Калета, 2013, Некаторыя асаблівасці наркамаўкі і тарашкевіцы на прыкладзе выбраных пытанняў звязаных з дзеясловам, «Linguodidactica», т. XVII, с. 81-92. Радаслаў Калета, 2013, Пра беларуска-польскіх «фальшывых сяброў пераклaдчыка», «Acta Albaruthenica», т. 13, с. 135—144. Радаслаў Калета, 2016, Аб варыянтах раманізацыі беларускага алфавіта, якія функцыянуюць у Польшчы, [у:] Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі: зб. арт., Беларусіка=Albaruthenica 37, пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай, БДУ, Мінск, с. 105—117. Радаслаў Калета, 2016, Беларуская мова як замежная ў Польшчы і ў свеце, [у:] Мова — Літаратура — Культура. Матэрыялы VІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 90-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), Мінск, 15-16 верасня 2016 г. У дзвюх частках, частка 2, у аўтарскай рэдакцыі, Мінск, с. 159—165. Радаслаў Калета, 2016, Лексічны аналіз паланізмаў-архаізмаў у беларускай мове (на матэрыяле беларускага Слоўніка архаізмаў і гістарызмаў), [у:] Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці : зб. навук. арт., Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа / навук. рэд. В. М. Курцова, Н. А. Снігірова, M. Jankowiak, M. Ostrówka, Беларуская навука, Мінск, с. 123—128. Радаслаў Kалета, 2017, Часопіс «Беларуская мова як замежная» у даследаваннях беларусістычнай глотадыдактыкі, «Беларуская мова як замежная», № 1, с. 7-12. Радаслаў Калета, 2018, Выбраныя матэрыялы па вывучэнні беларускай мовы як замежнай (1973—2017 гг.), «Беларуская мова як замежная», № 2, с. 26-38. Радаслаў Калета, 2018, Прафесар Антаніна Абрэмбска-Яблоньска вачамі маладых пакаленняў даследчыкаў кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, [у:] Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча : зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: І. Э. Багдановіч (гал. рэд.) [і інш.]; пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай. — Мінск : БДУ, 2018. — 439 с.: с. іл. — (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 38), с. 142—151. Радаслаў Калета, 2018, Часопіс «Беларуская мова як замежная» як прыклад польска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне глотадыдактыкі, [у:] Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча : зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: І. Э. Багдановіч (гал. рэд.) [і інш.]; пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай. — Мінск : БДУ, 2018. — 439 с.: с. іл. — (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 38), с. 271—279. Радаслаў Калета, 2019, Беларусістычная глотадыдактыка як паўнавартасная галіна навукі, «Беларуская мова як замежная», № 3, с. 7 - 18. Радаслаў Калета, 2020, Беларуская мова як замежная з польскае перспектывы, [у:] Актуальныя праблемы беларусістыкі. Матэрыялы І Міжнароднага кангрэса беларусістаў, Мінск, 27-29 мая 2015 года. Зборнік артыкулаў, рэд. І. Э. Багдановіч і інш., Мінск, Беларусіка=Albaruthenica 40, с. 161-172. Радаслаў Калета, 2020, Выбраныя навуковыя працы па беларускай мове як замежнай (спіс літаратуры за 1994-2019 гг.), «Беларуская мова як замежная», № 4, с. 37 - 48. Радаслаў Калета, Ігар Капылоў, Уладзімір Кошчанка, 2020, Корпусная лінгвістыка як перспектыўны напрамак развіцця беларуска-польскіх моўных сувязей, «Acta Albaruthenica», т. 20, с. 185-198. Радаслаў Калета, 2020, Нина Барщевская, профессор Варшавского университета, белорусский и польский ученый = Nina Barszczewska, professor at the University of Warsaw and Belarusian and Polish scholar, [у:] Женщины-ученые Беларуси и Польши. Материалы международной научно-практической конференции, Минск, 26 марта 2020 г., ред. И. В. Казакова, И. В. Олюнина, Минск, с. 17-30. Радаслаў Калета, 2021, Аб патрэбе польска-беларускіх параўнальных глотадыдактычынх даследаванняў, [у:] Беларуская мова, літаратура, культура і свет: праблемы рэпрэзентацыі: зб. навук. артыкулаў па выніках III Міжнар. навук. канф., Мінск, 19 лістап. 2020 г., aдказны рэдактар М.М. Воінава-Страха, Мiнск, c. 8-13. Радаслаў Калета, 2021, Пра тэрміны беларуская мова як замежная і беларусістычная глотдыдактыка, [у:] Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа). Зборнік навуковых артыкулаў, пад агульнай рэдакцыяй І.Л. Капылова, у дзвюх частках, ч. 1, c. 200 – 207. Радаслаў Калета, 2022, Беларуская мова, літаратура і культура ў найнавейшых падручніках для дзяцей беларусаў Падляшша (Польшча), выдадзеных Аб'яднаннем „АБ-БА”, «Культура. Нацыя», № 30, c. 133–145.