Краса́ўка беладонна (Atropa belladonna) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Назвы Красаўка беладонна, соннае ачмурэнне, шалёная ягада, беладонна, красаўкаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, воўчыя ягады.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м з мясістым коранем. Сцябло прамое, галінастае, залозіста апушанае ў верхняй частцы. Лісце простае, суцэльнае, завостранае, з гладкім краем, на кароткіх чаранках. Кветкі паніклыя, званочкавыя, адзіночныя, зрэдку па 2 ў пазухах лісця і разгалінаваннях сцябла. Колер кветак брудна-фіялетавы або чырванавата-буры з адценнямі. Плод — бліскучая сакаўная ягада чорнага колеру.
Расліна ядавітая. Маюцца алкалоіды атрапін, гіясцыямін, скапаламін і інш.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), вырошчваецца ў многіх краінах, у тым ліку ў Індыі, Пакістане, ЗША і БразілііGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Цеплалюбівая расліна. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф. Расце ў зрэджаных лясах, на ўзлесках, высечках, у хмызняках, па берагах рэк, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Размнажаецца насеннем.
Ахоўваецца на тэрыторыі Азербайджана, Арменіі, Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі.
Літаратура — С. 66.
Спасылкі
Катэгорыя:Паслёнавыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе