Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Празароцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа імя І. Ц. Буйніцкага» — установа сярэдняй адукацыі ў аграгарадку Празароках Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
Гісторыя школы пачынаецца з XVII стагоддзя, калі манахі заснавалі ў Празароках францысканскі кляштар. Пры кожным кляштары ў той час існавала школа.
У 1885 годзе у аграгарадку з’явілася гмінная школа. Яна ўтрымлівалася за кошт дзяржаўнага казначэйства і сялян.
У 1900 годзе было адкрыта народнае вучылішча. У сярэднім настаўнік у той час праводзіў 30 урокаў у тыдзень, гадавы заробак складаў 360 рублёў. У 1900—1901 навучальным годзе вучылішча наведвалі 57 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Навучальны год працягваўся 127 дзён.
У 1920—1930 гадах у Празароках дзейнічала школа з сямігадовым тэрмінам навучання.
У другой палове 1930-х гадоў для сямігодкі быў пабудаваны новы будынак, у якім было 7 класных пакояў, вестыбюль, калідор, настаўніцкая і кватэра для дырэктара з асобным уваходам. У школе карысталіся наступнымі падручнікамі: «Біблія», «Слова божае», «Агародніцтва», «Анатомія чалавека». Навучанне вялося на польскай мове. У школе навучалася больш за 200 дзяцей.
Са студзеня 1940 года выкладанне вялося на рускай і беларускай мовах. У 1947 годзе школа набыла статус сярэдняй.
У 1950-х гадах установа адукацыі размяшчалася ў 3-х драўляных будынках, адзін з якіх быў двухпавярховым. На першым паверсе размяшчаліся настаўніцкая, бібліятэка, кабінет дырэктара, на другім — 3 класныя пакоі.
У 1964 годзе быў пабудаваны сучасны будынак школыДзіцячы сад-сярэдняя школа імя І. Ц. Буйніцкага Празароцкая.
Спасылкі Берніковіч, Д. Школа з багатай гісторыяй / Д. Берніковіч // Витебские вести. — 2014. — 15 нояб. — С. 10. Гінько, В. Слова краязнаўцы / В. Гінько // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 2 лістап. — С. 22. Ляшук, С. Зорачкі з Празарок / С. Ляшук // Витебские вести. — 2015. — 2 июля. — С. 10. Сідаровіч, Г. У краіне празораў / Г. Сідаровіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 2 чэрв. — С. 16.
Катэгорыя:Школы Беларусі Катэгорыя:1885 год у Беларусі Катэгорыя:Празарокі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці