Лава́нда каласовая (Lavandula angustifolia) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Вечназялёны паўкусцік вышынёй 20—100 см, з моцным пахам. Цсяблы шматлікія, галінастыя, прыўзнятыя. Уся расліна шараватая ад апушэння. Корань стрыжнёвы. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае, падоўжана-лінейнае, з гладкім краем і скурыстай паверхняй. Кветкі звычайна фіялетавага колеру, сабраныя ў коласападобныя суквецці. Плод — арэшак жоўта-бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна паходзіць з Паўднёвай Еўропы (Італія, Францыя, Іспанія, Андора)Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Распаўсюдзілася паўсюдна ў Еўропе, таксама ў Паўночнай Амерыцы і Паўночнай Афрыцы.

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф. Расце на сухіх і стэпавых лугах, камяністых россыпах і скалах, марскім узбярэжжы, ў горных хмызняках, парках і садах. Цвіце з ліпеня да першых замаразкаў. Пладаносіць у верасні. Размнажаецца насеннем.

Выкарыстанне Эфіраалейная, меданосная і дэкаратыўная расліна. З суквеццяў лаванды каласовай атрымліваюць лавандавы алей, які выкарыстоўваецца ў якасці пахучага рэчыва ў парфумерыі і вытворчасці мыйных сродкаў, у вытворчасці лінілілацэтату, таксама ў ароматэрапіі

Літаратура

Спасылкі

Лаванда узколистная / Цетр экологии // БрДУ

Катэгорыя:Базілікавыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1768 годзе