Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі — дзяржаўная ўстанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, якая размяшчаецца ў г. Магілёве.
Гісторыя
Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву № 6 была заснавана 1 студзеня 1973 года.
У 1978 годзе было адкрыта аддзяленне акрабатыкі, а ў 1982 годзе — аддзяленне скачкоў на батуце.
У 2005 годзе СДЮШАР № 6 была рэарганізавана ў дзяржаўную спецыялізаваную вучэбна-спартыўную ўстанову «Магілёўская гарадская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву „Багіма“».
Будынкі
Аддзяленне мастацкай гімнастыкі да 2020 года знаходзілася на вуліцы Ленінскай, 25. Гэты будынак з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю як помнік архітэктуры класіцызму. Ён быў пабудаваны ў 1780-х гадах як палац архіепіскапа. Паколькі будынак не рэкамендаваны спецыялістамі для заняткаў спортам і не адпавядае міжнародным стандартам па мастацкай гімнастыцы, то кіраўніцтва СДЮШАР шукае іншыя варыянты размяшчэння сваіх выхаванакОтделение художественной гимнастики СДЮШОР «Багима» переедет с улицы Ленинской в Могилеве .
Апісанне
На 2020 год у школе працуюць 5 аддзяленняў: акрабатыка спартыўная; гімнастыка спартыўная; гімнастыка мастацкая; скачкі на акрабатычнай дарожцы; скачкі на батуце.
Вядомыя выхаванцы
Святлана Баітава — беларуская гімнастка — беларускі гімнаст — беларускі трамплініст Ганна Пазднякова — беларуская акрабатка Таццяна Пятрэня — беларуская скакун на батуце Якаў Ракіцкі — беларускі скакун на батуце — беларускі гімнаст
Спасылкі
Гісторыя школы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Магілёва Катэгорыя:Спорт у Магілёве Катэгорыя:Дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы Беларусі Катэгорыя:Скачкі на батуце ў Беларусі Катэгорыя:Спартыўная акрабатыка ў Беларусі Катэгорыя:Спартыўная гімнастыка ў Беларусі Катэгорыя:Мастацкая гімнастыка ў Беларусі