Віцебскае кадэцкае вучылішча — дзяржаўная сярэдняя спецыялізаваная навучальная ўстанова з ваенна-прафесійнай накіраванасцю навучання і выхавання у вёсцы Лужасна Віцебскага раёна. У вучылішчы навучаюцца юнакі і дзяўчаты 8—11 класаў.

Гісторыя Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Віцебскае кадэцкае вучылішча» створана на падставе рашэння Віцебскага аблвыканкама № 223 ад 12 красавіка 2011 года. Адкрыццё адбылося 1 верасня 2011 года. Вучылішча сфармавана шляхам рэарганізацыі Лужаснянскай школы-інтэрната-гімназіі для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці.

Кадэцкае вучылішча выконвае задачы атрымання навучэнцамі (кадэтамі) базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, а таксама першасных ведаў і навыкаў, неабходных для службы ва Узброеных Сілах, органах памежнай службы, унутраных войсках, Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Віцебскае кадэцкае вучылішча мае Знамя (уручана 1 верасня 2011 года) і геральдычны знак. Воінскім навучаннем кадэтаў займаюцца афіцэры запасу.

Вучылішча размяшчаецца ў адасобленым гарадку, тэрыторыя якога аб’ядноўвае ўсе навучальныя, спартыўныя, бытавыя і адміністрацыйныя аб’екты, паміж лясным масівам і Заходняй Дзвіною. Вучылішча мае ўласны транспарт, які забяспечвае выезд кадэтаў на спартыўныя спаборніцтвы і экскурсіі ў абласны цэнтр і іншыя гарады.

У вучылішчы добрая матэрыяльна-тэхнічная база. У навучальных кабінетах устаноўлена сучаснае абсталяванне, кадэты забяспечаны класамі для самападрыхтоўкі, у іх распараджэнні бібліятэка з кніжным і мультымедыйным фондамі, доступ да сеткі Інтэрнэт. Працуюць факультатывы па прадметах навучання, праводзяцца заняткі па стральбе, рукапашным баі, парашутным спорце, крыміналістыцы, бальных танцах і іншыя. Дзейнічае спарткомплекс, які быў пабудаваны ў 2009 годзе, футбольнае поле са штучным пакрыццём, хакейная каробка. Маюцца тыр, страявы пляц, а таксама танцавальная зала і «кадэцкае кафэ»Віцебскае кадэцкае вучылішча.

Крыніцы

Літаратура Александрова, Т. Служить Отчизне суждено тебе и мне / Т. Александрова // Жыццё Прыдзвіння. — 2018. — 23 лют. — С. 1. Бакевич, Э. Сменили форму / Э. Бакевич // Витебские вести. — 2014. — 20 мая. — С. 7. Грэчка, І. Разам, адной камандай / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. — 2018. — 2 чэрв. — С. 13. Камлёва, Н. Дело чести / Н. Камлёва // Витебские вести. — 2018. — 22 февр. — С. 1, 5. Кутынко, А. Приглашаем в кадеты! / А. Кутынко // Витебские вести. — 2014. — 27 марта. — С. 3. Петрова, Е. У витебских кадетов — «бронза» / Е. Петрова // Витебские вести. — 2017. — 24 янв. — С. 5. Сахарова, С. Кадеты молодцы! / С. Сахарова // Твой город (Витебск). — 2016. — 10 нояб. — С. 7. Сырамаха, А. Вандруем разам / А. Сырамаха, М. Півавар // Витебские вести. — 2018. — 17 мая. — С. 20. Шпаковская, Г. Возрождается кадетство / Г. Шпаковская // Народнае слова. — 2011. — 3 верас. — С. 2.

Катэгорыя:Лужасна Катэгорыя:2011 год у Беларусі Катэгорыя:Ваенныя навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2011 годзе