«Дуброўскі» () або Выскародны разбойнік Уладзімір Дуброўскі () — прыгодніцкая меладрама паводле рамана Аляксандра Пушкіна «Дуброўскі». Пашыраная 4-серыйная тэлеверсія пад назвай «Дуброўскі» мае працягласць 256 хвілін.
Сюжэт Уладзімір Дуброўскі прыязджае ў маёнтак да бацькі, у якога даўно ідзе цяжба з суседам — дэспатычным памешчыкам Траякуравым. Судовая цяжба завяршаецца поўным спусташэннем, а затым і смерцю бацькі. Дуброўскі вырашаецца на помсту, але улюбляецца ў дачку Траякурава Машу і не хоча больш прычыніць зло дому, у якім жыве яго каханая. А пазней Маша пад прымусам выходзіць замуж за князя Вярэйскага. Дуброўскі са сваімі разбойнікамі бясследна знікае.
У ролях Міхаіл Яфрэмаў — Уладзімір Андрэевіч Дуброўскі Марына Зудзіна — Марыя Кірылаўна Траякурава Уладзімір Самойлаў — Кірыла Пятровіч Траякураў, бацька Марыі Кірыл Лаўроў — Андрэй Гаўрылавіч Дуброўскі, бацька Уладзіміра Анатоль Рамашын — князь Вярэйскі Віктар Паўлаў — Антон Пафнуцьевіч Спіцын, памешчык, знаёмы Траякурава Уладзімір Конкін — Шабашкін, засядацель у судзе, адзін з падхалімаў Траякурава Андрэй Смалякоў — Цімоха Генадзь Фралоў — Грышка Міхаіл Мацвееў — Нікіфар
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы СССР 1988 года