Боркавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці — установа прафесійнага навучання ў аграгарадку Боркавічы (Верхнядзвінскі раён).

Гісторыя Гісторыя ліцэя пачынаецца ў 1944 годзе, калі ў мястэчку Лынтупы была створана сельскагаспадарчая школа, якая потым была пераведзена ў в. Боркавічы. 11 жніўня 1949 года загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР тут была створана Боркавіцкая школа механізацыі сельскай гаспадаркі.

Чатыры гады школа была вузкапрофільнай навучальнай установай, а з 1953 года перайменавана ў Боркавіцкае СПТВ-33 механізацыі сельскай гаспадаркі.

У 1980 годзе вучылішча пераведзена на сярэднюю адукацыю. У 1984 годзе яно перайменавана ў Боркавіцкае СПТВ-170. У 2001 годзе навучальная ўстанова перайменавана ў Боркавіцкае ДПТВ-170, а праз чатыры гады — ва ўстанову адукацыі «Боркавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».

Навучэнцы пасля заканчэння ліцэя будуць працаваць слесарамі па рамонце сельскагаспадарчых машын, трактарыстамі-машыністамі, электрагазазваршчыкамі і вадзіцелямі аўтамабіляБоркавіцкі прафесійна-тэхнічны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці.

Дырэктары Іван Іванавіч Пінкуль (1944—1956) Андрэй Емяльянавіч Сямураў (1956—1965) Міхаіл Іванавіч Лёгенькі (1966—1973) Анатоль Якаўлевіч Галыня (1973—1977)

Былыя назвы ДПТВ-170 СПТВ-170 СПТВ-33 Школа механізацыі сельскай гаспадаркі Сельскагаспадарчая школа

Крыніцы

Літаратура Аляксандрава, С. Будуць у вёсцы новыя майстры / С. Аляксандрава // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2002. — 24 верас. — С. 3. Арлова, Л. Тут працуюць і вучацца творчыя людзі / Л. Арлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2009. — 9 чэрв. — С. 2. Дзвінская, С. І прафесіяй авалодваюць, і гаспадарам дапамагаюць / С. Дзвінская // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). — 2003. — 19 жн. — С. 2. Зимацкая, А. Здесь учат нужным профессиям / А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2010. — 9 лют. — С. 2. Камлёва, Н. Лицей из глубинки готовит профессионалов / Н. Камлёва // Витебские вести. — 2015. — 16 мая. — С. 4. Ляшук, С. Молодые пахари борозды не портят / С. Ляшук // Народнае слова. — 2005. — 25 кастр. — С. 2. Путем реформ и созидания / подгот.: Я. Пакульневич, В. Соловьев // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2014. — 12 снеж. — С. 1, 6-7.

Катэгорыя:Боркавічы Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Ліцэі Беларусі