Старага́бскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Старыя Габы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. У 2002 годзе скасавана вёска Чарвячова. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Слабадскога сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 755 чалавек, з іх 94,3 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,7 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: Бадзені, Баяры, Вусаўшчына, Гняздзішча, Зані, Канчані, Качаны, Ляхавічы, Мазалеўшчына, Місуны, Мохавічы, Навасёлкі, Новыя Габы, Пятрова, Раманаўшчына, Старыя Габы.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мядзельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе