Разу́ха альпійская (Arabis alpina) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 5—30 см. Сцяблы ўзыходныя. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, сядзячае, з зубчастым краем. Кветкі белыя, з чатырма пялёсткамі, у гронкападобных суквеццях. Плод — стручок.

Існуюць садовыя формы з махрыстымі і ружовымі кветкамі.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі, Паўночнай Амерыкі (Канада, Грэнландыя), Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Святлолюбівая расліна, мезафіт, алігатроф і мезатроф. Расце ў горнай камяністай тундры, на камяністых россыпах, пясках, у тундравым рэдкалессі і хмызняках, па берагах азёр. Вырошчваецца ў культуры.

Рэдкі від. Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Рэспубліка Карэлія, Цюменская вобласць, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра)Arabis alpina subsp. caucasica (Willd.) Briq. // ИАС «ООПТ России».

Падвід — разуха каўказская ахоўваецца таксама на тэрыторыі Кабардзіна-Балкарыі.

Літаратура — С. 349.

Спасылкі

Arabis alpina L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе