Пётр Сямёнавіч Самаду́раў (; ,  — , ) — вучоны ў галіне геалогіі, мінералогіі і петраграфіі, кандыдат геолага-мінералагічных навук (1947), доктар геаграфічных навук (1964).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Пяцігорск (Расійская імперыя). У 1937 годзе скончыў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Займаўся падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі. У час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на розных франтахЛисина В. Д. Развитие минералогических исследований в трудах П. С. Самодурова (К 100-летию со дня рождения) // Почвоведение и агрохимия, № 2(43), 2009.. У баях пад Кіевам быў цяжка паранены і кантужаны. Пасля вайны працаваў лабарантам, інжынерам, навуковым супрацоўнікам у розных геалагічных установах. Выкладаў у Растоўскім універсітэце, у 1954—1956 гг. — у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Працаваў у Якуцкім універсітэце. У 1957 годзе абараніў дысертацыю на званне кандыдата геолага-мінералагічных навук. У 1958—1969 гг. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі. У 1970—1980 гг. узначальваў кафедру ў Краснадарскім універсітэце. У 1981—1985 гг. жыў у Мінску.

Памёр 21 студзеня 1988 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя працы П. С. Самадурава ў галіне вывучэння лёсавых і лёсападобных глеб, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі і Украіны.

Сярод апублікаваных прац: Минералы и химические элементы в профиле сильноподзоленных дерново-подзолистых почв Белоруссии, образовавшихся на лёссовидных породах. (разам з П. П. Рагавым); Почвообразующие породы и их роль в формировании почв БССР. — Мн., 1962.; Палево-подзолистые почвы Белоруссии // Свойства почв и их плодородие. — Мн., 1967.

Літаратура  — С. 438.

Спасылкі Самодуров, Петр Семенович (1908—1985) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Лисина В. Д. Развитие минералогических исследований в трудах П. С. Самодурова (К 100-летию со дня рождения) // Почвоведение и агрохимия, № 2(43), 2009. Уважение и благодарность ветеранам войны и труда // Сайт Кубанскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта

Катэгорыя:Выпускнікі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Кубанскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Паўночна-Усходняга федэральнага ўніверсітэта Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Мінералогі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ Катэгорыя:Члены КПСС