Корсак — беларускае прозвішча. Корсак — арыстакратычны род, вядомы з XIV ст. Корсак — родавы герб, «Катвіца» змененая.
Вядомыя асобы Аляксандр Казіміравіч Корсак (1832—1874) — расійскі эканаміст, гісторык, публіцыст. Антон Антонавіч Корсак (Корсакаў; Галубіцкі) (1879—1942) — бальшавік, партыйны і савецкі дзеяч. Антоній Корсак (1764—1831) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог. Багдан Сямёнавіч Корсак (1640—1721) — генерал-лейтэнант арміі Пятра I, удзельнік Паўночнай вайны. Гіпаліт Корсак — дзяржаўны дзеяч, земскі суддзя Слуцкага павета. Іван Феадасеевіч Корсак (1946—2017) — украінскі пісьменнік і журналіст. Норберт Корсак (1773—1846) — дзеяч каталіцкага касцёла і Таварыства Ісуса, педагог. Мікалай Корсак (Рафаіл; каля 1595—1640) — рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай. Сяргей Мікалаевіч Корсак (нар. 1989) — беларускі футбаліст. Тадэвуш Корсак (1741—1794) — дзяржаўны, грамадскі і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Генерал. Удзельнік паўстання Касцюшкі. Уладзіслаў Станіслававіч Корсак (нар. 1944) — расійскі акушэр-гінеколаг, генеральны дырэктар «Міжнароднага цэнтра рэпрадуктыўнай медыцыны», доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Юрый Фёдаравіч Корсак — заслужаны артыст БССР.
Гл. таксама Карсак