«Тарзан 2: Легенда начынаецца» () — мультфільм 2005 года, які выпушчаны , мідквел мультфільма «Тарзан» 1999 года студыі «Walt Disney Pictures». Рэліз адбыўся 14 чэрвеня 2005 года.
Сюжэт Да таго, як стаць Каралём Джунгляў, Тарзан быў нязграбным маленькім хлопчыкам, які спрабаваў знайсці сваё месца ў навакольным свеце. Балючае адчуванне, што ён не такі, як астатнія, прыводзіць яго да рашэння пакінуць тых, каго ён любіць. Неўзабаве Тарзан знаёміцца з загадкавым Зухарам, ад імя якога трымціць усё наваколле. Будучы разам, Таразан і Зухар разумеюць, што быць рознымі не так ужо і кепска, а радзіна і сябры — гэта напраўду дзве самыя галоўныя каштоўнасці на свеце.
Беларускі дубляж Агучванне на беларускую мову выканана творчым згуртаваннем «Дзіўноты й памароцтвы» і ЗАТ «Сотвар» у 2008 годзе. Пераклад выканаў Алесь Квіткевіч, ролі агучылі Вера Кавалерава, Алег Радкевіч, Аляксандр Ждановіч. Песні з мультфільма выканаў Зміцер Вайцюшкевіч. Запіс адбыўся на студыі «OSMAS» і «Беларускім Відэацэнтры».
Заўвагі
Спасылкі
Старонка на афіцыйным сайце Дыснэя
Катэгорыя:Маляваныя мультфільмы Катэгорыя:Фільмы-сіквелы Катэгорыя:Фільмы, дубляваныя па-беларуску Катэгорыя:Дыснэеўскія фільмы Катэгорыя:Поўнаметражныя анімацыйныя фільмы Катэгорыя:Мультфільмы 2005 года