Барыс Аляксандравіч Рыбакоў (; ) — савецкі і расійскі археолаг, даследчык славянскай культуры і гісторыі Старажытнай Русі. Акадэмік РАН (1991; правадзейны член АН СССР з 1958 года). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Адзін з самых уплывовых дзеячаў савецкай гістарыяграфіі.

Біяграфія Нарадзіўся ў рускай стараверскай сям’і. Атрымаў добрую хатнюю адукацыю, у 1917 годзе ва ўзросце дзевяці гадоў быў аддадзены ў прыватную гімназію. З 1921 года жыў разам з маці ў Маскве ў Ганчарнай слабадзе ў будынку дзіцячага дома «Працоўная сям’я». У 1924 годзе скончыў школу II ступені, у 1926 годзе паступіў на гісторыка-этналагічны факультэт МДУ, які скончыў у 1930 годзе па спецыяльнасці «гісторык-археолаг». Універсітэцкімі настаўнікамі Б. А. Рыбакова былі акадэмік Ю. У. Гацье, прафесары С. У. Бахрушын і В. А. Гарадцоў. Працаваў у Аляксандраўскім краязнаўчым музеі і Архіве Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве, затым на працягу паўгода служыў курсантам у Чырвонай Арміі, у артылерыйскім палку 1-й дывізіі ў Маскве (афіцэр коннай разведкі).

У 1931 годзе стаў старшым навуковым супрацоўнікам ДГМ. У 1936—1940 і 1943—1950 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік ДАГМК (Інстытут гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР). Кандыдат гістарычных навук (1939, ступень нададзенна за манаграфічнае даследаванне «Радзімічы»).

У час шматгадовай працы над зборамі музея Рыбакоў падрыхтаваў фундаментальную працу «Рамяство Старажытнай Русі», абароненую ў 1942 годзе як доктарская дысертацыя ў эвакуацыі ў Ашгабаце, у 1948 годзе апублікаваны асобным выданнем, а ў 1949 годзе ўганараваны Сталінскай прэміі. Кіраваў аддзелам ранняга феадалізму ДГМ (1943—1948) і сектарам у Інстытуце этнаграфіі (1944—1946). У канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў удзельнічаў у кампаніі супраць «бязродных касмапалітаў», апублікаваўшы ў навуковых часопісах шэраг артыкулаў пра ролю яўрэяў і іўдаізму ў гісторыі Хазарскага каганата. У 1940-х гадах кіраваў археалагічнай практыкай на гістарычным факультэце МАПІ (цяпер МДАУ). У 1951 годзе ўступіў ва УКП(б).

Член-карэспандэнт АН СССР з 23 кастрычніка 1953 года па Аддзяленні гістарычных навук (археалогія), правадзейны член АН СССР з 20 чэрвеня 1958 года, намеснік акадэміка-сакратара (1967—1973), в. а. акадэміка-сакратара (1970—1971), акадэмік-сакратар Аддзяленні гісторыі АН СССР (1974—1975).

Дэкан гістарычнага факультэта (1950—1952), прарэктар (1952—1954) МДУ. У 1951—1974 гадах — загадчык сектарам, у 1956—1987 гадах — дырэктар, з 1988 года — ганаровы дырэктар Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры (археалогіі) АН СССР; адначасова — дырэктар Інстытута гісторыі СССР (1968—1970). У 1962—1969 гадах — старшыня Навуковага савета па каардынацыі прац у вобласці славяназнаўства АН СССР, з 1966 года — старшыня Музейнага савета пры Прэзідыуме АН СССР. Уваходзіў у склад Бюро Нацыянальнага камітэта гісторыкаў СССР і Выканаўчага камітэта Міжнароднага саюза дагістарычных і протагістарычных навук (з 1958), член Міжнароднага камітэта славістаў (з 1963), сустаршыня камісіі гісторыкаў СССР і Польшчы; з 1946 года неаднаразова прадстаўляў савецкую гістарычную навуку на Міжнародных кангрэсах. З 1958 года — прэзідэнт таварыства «СССР — Грэцыя».

Памёр Б. А. Рыбакоў 27 снежня 2001 года. Пахаваны ў Маскве, на Траякураўскіх могілкахМагіла Б. А. Рыбакова на Траякураўскіх могілках.

Навуковыя погляды Б. А. Рыбакоў быў буйным археолагам. Яго навуковая дзейнасць пачалася з раскопак вяціцкіх курганоў у Падмаскоўе. Ён праводзіў маштабныя раскопкі ў Маскве, Вялікім Ноўгарадзе, Звянігарадзе, Чарнігаве, Пераяславе Рускім, Белгарадзе Кіеўскім, Тмутаракані, Пуціўлі, Аляксандраве і шматлікіх іншых месцах. Рыбакоў цалкам раскапаў старажытныя гарады Любеч і Віцічаў, што дало магчымасць рэканструяваць аблічча невялікага старажытнарускага горада. На гэтых раскопках вучыліся «рамяству» сотні будучых гісторыкаў і археолагаў. Многія вучні Рыбакова сталі вядомымі археолагамі, у прыватнасці С. А. Плятнёва, спецыяліст па качавых народах Стэпу, хазарах, печанегах і полаўцах.

Усё сваё жыццё Рыбакоў прытрымліваўся антынарманісцкіх перакананняў. Так, ён быў перакананы ў глыбокай аўтахтоннасці славянскага насельніцтва на тэрыторыі Украіны, звязваючы са славянамі і скіфаў, і нават трыпольцаў. Наяўнасць на тэрыторыі Украіны дзяржавы готаў пры гэтым адмаўлялася, а чарняхоўская культура, якая традыцыйна звязвалася з готамі, абвяшчалася культурай славянскай. Найбуйнейшыя цэнтры славян, і ў першую чаргу, Кіеў, у трактоўцы Рыбакова існавалі са спрадвечных часоў.

Да ліку найбольш спрэчных тэорый Рыбакова адносяцца спробы вывесці славян са скіфаў-аратых, якія жылі ў Прычарнамор’і яшчэ ў часы «бацькі гісторыі» Герадота (V стагоддзе да н.э.). У манаграфіі «Кіеўская Русь і рускія княствы XII—XIII стагоддзяў» (1982) ён аднёс пачатак гісторыі славян да XV стагоддзя да н.э. У Зміевых валах гісторык бачыў сведчанне сутыкнення славян з кімерыйцамі (якія, па агульнапрынятым пункце гледжання, пакінулі Прычарнамор’е за тысячу гадоў да з’яўлення там славян): «Славяне выкарыстоўвалі пры ўзвядзенні сваіх першых умацаванняў палонных кімерыйцаў», — заяўляў навуковецРыбаков Б. А. Киевская Русь и русские княжества в XII—XIII вв. Гл. 10. Мифы, предания, сказки.

Многія навуковыя працы Рыбакова змяшчалі фундаментальныя высновы пра жыццё, побыт і ўзровень сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця насельніцтва Усходняй Еўропы. Так, у працы «Рамяство Старажытнай Русі» (1948) даследчыку ўдалося прасачыць зараджэнне і этапы развіцця рамеснай вытворчасці ва ўсходніх славян з VI па XV стагоддзя, а таксама выявіць дзясяткі рамесных галін. Рыбакоў ставіў мэтай паказаць, што дамангольская Русь не толькі не адставала ў сваім эканамічным развіцці ад краін Заходняй Еўропы, як гэта сцвярджалі раней многія навукоўцы, але і апярэджвала гэтыя краіны па некаторых паказчыках.

У манаграфіі «Старажытная Русь. Паданні. Быліны. Летапісы» (1963) ён правёў паралелі паміж быліннымі сюжэтамі і рускімі летапісамі. Ён высунуў гіпотэзу пра тое, што асобныя пагодныя запісы ў Кіеўскай дзяржаве пачынаюць рабіцца не ў XI стагоддзі, а ўжо ў другой палове IX—X стагоддзях (Гл.: «Летапіс Аскольда»), чым спарадзіў моду на спекуляцыі пра існаванне ва ўсходніх славян дахрысціянскай пісьмовай традыцыі.

Навуковец дэталёва даследаваў старажытнарускае летапісанне, прапанаваў версіі аўтарства асобных летапісных фрагментаў, старанна прааналізаваў арыгінальныя паведамленні гісторыка XVIII стагоддзя В. М. Тацішчава і прыйшоў да высновы, што яны абапіраюцца на вартыя даверу старажытнарускія крыніцы і Тацішчаў не займаўся фальсіфікацыяй гісторыі.

Дасканала вывучыў Б. А. Рыбакоў і такія выдатныя помнікі старажытнарускай літаратуры, як «Слова пра паход Ігараў» і «Маленне Данііла Заточніка». У кнігах «„Слова пра паход Ігараў“ і яго сучаснікі» (1971), «Рускія летапісцы і аўтар „Слова пра паход Ігараў“» (1972) і «Пётр Барыславіч: пошук аўтара „Слова пра паход Ігараў“» (1991) ён абгрунтоўваў гіпотэзу, паводле якой «Слова» было напісана кіеўскім баярынам Пятром Барыславічам. Паводле іншай гіпотэзы гісторыка, выдатны мысляр і публіцыст канца XII — пачала XIII стагоддзяў Данііл Заточнік з’яўляўся велікакняжацкім летапісцам пры дварах Усевалада Вялікае Гняздо і яго сына Канстанціна.

У працах «Язычніцтва старажытных славян» (1981) і «Язычніцтва Старажытнай Русі» (1987) Б. А. Рыбакоў фактычна рэканструяваў дахрысціянскія вераванні ўсходніх славян, выклікаўшы ў свой адрас абвінавачвання ў фантастычных спекуляцыях і адсутнасці адзінай метадалогііHeretz, L. Russia on the Eve of Modernity. — Cambridge University Press, 2008. — P. 18.. Напрыклад, у вобразе Змяя Гарыныча акадэмік бачыў смутны ўспамін славян пра нейкую дагістарычную жывёлу, напрыклад, пра маманта. Быліннае паданне пра сустрэчу волата са Змеем на Калінавым мосце цераз вогненную раку, паводле Рыбакова, ёсць не што іншае, як

абмалёўка старажытнага маманта (ці мамантаў), загнанага вогненным ланцугом загоншчыкаў у лоўчую яму, у падзямелле, замаскіраванае галінкамі кустоў (каліны).

Сын навукоўца ў інтэрв’ю для «Літаратурнай газеты» адзначаў: Успамінаю апошняе пасяджэнне бюро аддзялення, на якім выступаў Б. А. Яно было доўгім, усе стаміліся, і, калі яму далі слова, ён быў тэлеграфна сціслым: «Перад гістарычнай навукай стаяць дзве небяспекі. Вялесава кніга. І — Фаменка». І сеў на сваё месца. У сутнасці, гэта стала яго завяшчаннем нам, гісторыкам.

Педагагічная дзейнасць Выкладчыцкую дзейнасць Б. А. Рыбакоў пачаў у 1933 годзе ў Акадэміі камуністычнага выхавання імя Н. К. Крупскай. З 1934 па 1942 гады ён быў дацэнтам, а затым — прафесарам Маскоўскага абласнога педагагічнага інстытута. Больш за 60 гадоў ён прапрацаваў на гістарычным факультэце МДУ імя М. В. Ламаносава: у 1939—1943 гадах — дацэнтам, з 1943 года — прафесарам, у 1950—1952 гадах — дэканам, у 1953—1962 гадах — загадчыкам кафедры гісторыі СССР перыяду феадалізму, у апошнія гады — у якасці заслужанага прафесара МДУ. Штогод чытаў лекцыйныя курсы «Гісторыя Расіі з найстаражытных часоў», «Гісторыя рускай культуры», «Славяна-руская археалогія» і інш., а таксама спецкурсы па археалогіі. Кіраваў заняткамі ў прасемінары I курсу, працай студэнтаў-дыпломнікаў, аспірантаў і стажораў. Паралельна з працай у МДУ чытаў лекцыі ў МДІМА, ВПШ пры ЦК КПСС і Цэнтральнай камсамольскай школе.

Мільёны школьнікаў і шматлікія тысячы студэнтаў вучыліся па падручніках Б. А. Рыбакова. Некалькі дзясяткаў дактароў і кандыдатаў гістарычных навук лічаць яго сваім настаўнікам. Існуе буйная «рыбакоўская» школа гісторыкаў Старажытнай Русі.

Сям’я Бацька — Аляксандр Рыбакоў (1884—1977), член грамады стараверскай Пакроўска-Успенскай царквы на Нямецкім рынку ў Маскве, скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, быў аўтарам прац па гісторыі расколу, а таксама заснавальнікам і дырэктарам Стараверскага багаслоўскага настаўніцкага інстытута, створанага ў 1911 годзе на сродкі С. П. Рабушынскага. Маці, Клаўдзія Андрэеўна Блахіна, скончыла філалагічны факультэт Вышэйшых жаночых курсаў У. І. Гер’е і працавала педагогам.

Сын — Расціслаў Рыбакоў (1938—2019), расійскі індолаг, доктар гістарычных навук, спецыяліст па праблемах гісторыі культуры і міжкультурных узаемадзеяннях, дырэктар Інстытута ўсходазнаўства РАН у 1994—2009 гадах.

Узнагароды і званні Герой Сацыялістычнай Працы (02.06.1978) ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені (31 мая 1998) — за заслугі перад дзяржавай, вялікі асабісты ўнёсак у развіццё айчыннай навукі і падрыхтоўку навуковых кадраўУказ Прэзідэнта РФ ад 31 мая 1998 г. № 633 тры ордэны Леніна (31.05.1968; 20.07.1971; 02.06.1978) ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (17.09.1975) ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (10.06.1945) ордэн Дружбы народаў (02.06.1988) ордэн «Знак Пашаны» (19.09.1953) медалі СССР «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946), «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1975) і інш. медаль Тысячагоддзі Польшчы (1967) Рыцарскі крыж ордэны Адраджэння Польшчы (1974) медаль імя Францішка Палацкага (Чэхаславацкая АН, 1974) Залаты медаль Славацкай АН (1974) Ленінская прэмія (1976) Сталінская прэмія першай ступені (1949) — за даследаванні па гісторыі рускай культуры, абагульненыя ў навуковай працы «Рамяство старажытнай Русі» (1948) Сталінская прэмія другой ступені (1952) — за двухтомную навуковую працу «Гісторыя культуры старажытнай Русі» (1951) Прэмія імя Б. Д. Грэкава АН СССР (1983) — за манаграфію «Кіеўская Русь і рускія княствы XII—XIII стст.»

Замежны член Чэхаславацкай (1960), Польскай (1970) і Балгарскай акадэмій навук (1978); ганаровы доктар Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве (1964), заслужаны прафесар МДУ (1994).

У 6-й струменевай аўдыторыі першага гуманітарнага корпуса МДУ вісіць памятная дошка ў гонар Барыса Аляксандравіча Рыбакова.

Ганаровы грамадзянін Чарнігава (1986)Чернігівським вулицям з однаковими назвами присвоєно нові найменування. Імем Б. А. Рыбакова названа адна з вуліц гэтага горадаРашэнне выканкама Чарнігаўскага гарадскога савета ад 7 кастрычніка 2013 года № 280 «Аб унясенні змен да Пераліку вуліц горада Чарнігава».

Ацэнкі