Вячасла́ў Пятровіч Пале́скі (сапр. Станкевіч; , в. Астрагляды, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — ) — беларускі драматург, заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1967).

Біяграфія У 1929 годзе скончыў дзевяцігадовую школу з педагагічным ухілам. Працаваў настаўнікам у школе ў вёсцы Лазараўка Рэчыцкага раёна. З 1930 года працаваў у газеце «Палеская праўда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі», у 1941—1944 гадах — на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» у Маскве. З 1944 года адказны сакратар, намеснік рэдактара газеты «Звязда». З 1961 года намеснік старшыні, у 1965—1971 гадах старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання. На XXVI з’ездзе КПБ быў абраны членам Рэвізійнай камісіі КПБ, на XXVII з’ездзе КПБ быў абраны членам ЦК КПБ. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1949 года.

Творчасць Дэбютаваў у 1928 годзе вершам. Друкаваўся з 1930 года. Аўтар п’ес пра пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі, калектывізацыю і жыццё калгаснай вёскі «Песня нашых сэрцаў» (пастаўлена ў 1949), «Калі зацвітаюць сады» (пастаўлена ў 1950), «Гарачыя пірагі» (1958). Пераклаў на беларускую мову п’есы «Палата» С. Алёшына і «Ноч памылак» О. Голдсміта.

Творы П’есы. — Мн., 1976.

Узнагароды Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга 2 ордэны «Знак Пашаны»

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брагінскім раёне Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ