Ігар Сумнікаў (нар. , Орша, Віцебская вобласць, БССР) — савецкі і беларускі прафесійны шашэйны велагоншчык. Майстар спорту СССР (1983) і Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1984).
Біяграфія У 1983 годзе скончыў Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву. У 1984—1990 гадах працаваў інструктарам па спорце Спарткамітэта Віцебскай вобласці. Чэмпіён свету сярод моладзі (1964). Удзельнік XXIV Алімпійскіх гульняў 1988 года. Чэмпіён свету 1984 года ў каманднай гонцы на 70 км (Францыя); 1985 года ў каманднай гонцы на 100 км (Італія); сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1987 года ў каманднай гонцы на 100 км. Чэмпіён СССР у парнай гонцы 1985 года, каманднай гонцы 1986 года, 1987 годзе на 100 кмСумнікаў Ігар Канстанцінавіч.
Спартыўныя дасягненні Чэмпіён свету сярод моладзі (1964) Чэмпіянат свету сярод моладзі 1964 года — 1 месца Чэмпіянат свету 1985 года (Італія) — 1 месца (камандная гонка) Чэмпіянат свету 1987 года — 2 месца (камандная гонка)
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.
Літаратура Сумников Игорь Константинович // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]; худ. оформление З. Э. Герасимович. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 424.
Катэгорыя:Велагоншчыкі СССР Катэгорыя:Велагоншчыкі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту СССР Катэгорыя:Майстры спорту СССР міжнароднага класа Катэгорыя:Чэмпіёны СССР Катэгорыя:Чэмпіёны свету па веласпорце Катэгорыя:Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года