Аперацыя «Вясновы шчыт» () — ваенныя аперацыя турэцкай арміі на тэрыторыі Сірыі.

Ход аперацыі Люты Чарговае абвастрэнне сітуацыі вакол сірыйскай правінцыі Ідліб адбылося ў ноч на 28 лютага. Турэцкі бок выступіў з заявай аб гібелі 36 сваіх вайскоўцаў у выніку ўдару сірыйскіх урадавых сіл. Пасля гэтага УС Турцыі нанеслі ўдары па сірыйскіх пазіцыях, удакладніўшы пазней, што знішчана больш за 200 мэтаў.

1 сакавіка 1 сакавіка 2020 года міністр нацыянальнай абароны Турцыі Хулусі Акар паведаміў, што ў сірыйскім Ідлібе з 27 лютага праводзіцца аперацыя пад назвай «Вясновы шчыт». Як ён сам заявуў тэлеканалу NTV, былі абясшкоджаны адзін БПЛА, восем верталётаў, 103 танкі, 72 гаўбіцы, тры сістэмы СПА і 2212 вайскоўцаў. Акар таксама падкрэсліў, што мэтай аперацыі «не з’яўляецца супрацьстаянне з Расіяй». «Наша задача — прадухіліць злачынствы, што выконваюцца рэжымам Башара Асада, ліквідацыя радыкальных элементаў і прадухіленне міграцыі».

Як паведамляў партал Halab Today, баевікі «Сірыйскай нацыянальнай арміі» адбілі атаку САА на горад Саракіб і вёскі на ўсход ад Ідліба, а таксама падбілі адзін танк ля пасёлка Хазарын. У адказ ВПС Сірыі здзейснілі баявы вылет у прадмесці Саракіба і горада Найраб, дзе атакавалі ўмацаванні групоўкі.

Пазней пратурэцкія баевікі заявілі, што ім удалося збіць над сваімі пазыцыямі з дапамогай ПЗРК самалёт ПКС РФ Су-24. Мінабароны РФ назвала дадзенае паведамленне фейкам. У далейшым, збіты ля Саракіба лятальны апарат, які СНА прыпісвала сабе, апынуўся дронам арміі Турцыі, які падбілі ракетай, выпушчанай з пазіцый арміі Башара Асада.

Міністэрства абароны Турцыі у сваю чаргу заяўляла, што турэцкія вайскоўцы нібыта знішчылі тры сістэмы СПА сірыйскай арміі, адна з якіх збіла іх БПЛА над Саракібам, і знішчылі два самалёты Су-24. Па даных ваенных крыніц агенцтва SANA, абодва пілоты паспелі катапультавацца.

2 сакавіка 2 сакавіка ПКС Расіі нанеслі кропкавы авіяўдар па баевіках у н.п. Кмінас. Там жа знаходзіліся вайскоўцы рэгулярнай арміі УС Турцыі, якія прыбылі да сваіх саюзнікаў з назіральнага паста Сармін. Масіўны ваенны канвой, накіраваны турэцкай арміяй у горад Серакіб, на фоне захопу апошняга сірыйскімі вайскоўцамі, быў знішчаны ударам ПКС РФ. Гаворка ішла пра шматлікія страты сярод туркаў і падкантрольных ім баевікоў, пра што сведчаць адпаведныя відэакадры эвакуацыі параненых і загінулых на верталётах. Паводле інфармацыі розных крыніц, калона з 30-40 транспартных сродкаў была знішчана магутным ударам. З’явіліся звесткi пра 18 забітыхСЕРАКИБ ОСВОБОЖДЕН: АВИАЦИЯ РОССИИ НАНЕСЛА МОЩНЫЙ УДАР ПО ТЕРРОРИСТАМ И ТУРЕЦКИМ ВОЕННЫМ.

3 сакавіка 3 сакавіка Генасамблея меджліса Турцыі сабралася для абмеркавання сітуацыі, якая склалася ў Ідлібе ў святле напружанасці становішча ў гэтай сірыйскай правінцыі і пачатку новай ваеннай аперацыі УС Турцыі супраць сірыйскіх сіл.

Разам з тым мінабароны Турцыі паведаміла пра збіты ў Ідлібе сірыйскі ваенны самалёт L-39. Дзяржаўнае тэлебачанне Сірыі пацвердзіла гэтую інфармацыю. Ваенная крыніца ў арабскай рэспубліцы ўдакладніла, што самалёт упаў у раёне Маарат-Нуумана, збіты ракетай "паветра - паветра" турэцкіх ВПСИдут на обострение? В Турции заявили о сбитом самолете сирийских ВВС // Радио Sputnik, 3 марта 2020.

4 сакавіка 4 сакавіка аднавіліся баі за сірыйскі горад Саракіб. Баевікі зноў паспрабавалі адбіць у сірыйскай арміі стратэгічна важны горад. Іх першая атака пацярпела няўдачу. Апазіцыянеры панеслі цяжкія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Атака мяцежнікаў ішла праз пасёлак Тарнаба ў ваколіцах горада.

5 сакавіка 5 сакавіка прэзідэнт Расіі і Турцыі Уладзімір Пуцін і Рэджэп Эрдаган дамовіліся аб спыненні баявых дзеянняў у сірыйскай правінцыі Ідліб. Акрамя таго, ствараўся калідор бяспекі вакол шашы М4 Латакія — Алепа глыбінёй у 6 км па абодва бакі, а да 15 сакавіка вайскоўцы дзвюх краін павінны дамовіцца аб сумесным расійска-турэцкім патруляванні ў гэтай зоне Россия и Турция договорились о перемирии в Идлибе. Договориться «на земле» должны российские и турецкие военные // Ведомости, 5 марта 2020. «Хаят Тахрыр аш-Шам», якой там фармальна падпарадкоўваліся атрады радыкальных баевікоў-замежнікаў, маскоўскія дамоўленасці і перамір’е не прызнала і заклікала да барацьбы. Турэцкая армія адводзіла сваё ўзбраенне і ваенную тэхніку на поўнач ад устаноўленага калідора бяспекі; на 11 сакавіка ўжо адведзена трэць цяжкай зброі (пры гэтым туркі адмовіліся выводзіць цяжкае ўзбраенне са сваіх наглядальных пунктаўПочему Турция отказалась отводить вооружение в Идлибе? Мнение эксперта // Sputnik, 13.03.2020 ).

Гл. таксама Аперацыя «Крыніца міру» Аперацыя «Аліўкавая галіна» Аперацыя «Шчыт Еўфрата»

Катэгорыя:Бітвы грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Канфлікты 2020 года Катэгорыя:Люты 2020 года Катэгорыя:Сакавік 2020 года Катэгорыя:2020 год у Сірыі Катэгорыя:Замежны ўдзел у грамадзянскай вайне ў Сірыі