Све́тнік зязюлін (Silene flos-cuculi) — від кветкавых раслін роду сямейства , некаторымі аўтарамі ўключаецца ў род .
Назвы Светнік зязюлін Ботанический словарь, Спб, 1878, зязюлін цвет, бурчык, палявая смалянка, смолка балацяная, чарацвет, смолка баравая, дрэмаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—90 см. Сцябло прамое, шурпатае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Сцябловае лісце сядзячае, вузкаланцэтнае, прыкаранёвае — падоўжаналанцэтнае, звужанае ў чаранок. Кветкі ружовага колеру, часам белыя, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці з супраціўнымі галінкамі. Плод — сухая каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія Еўраазіяцкі від. Натуралізаваўся на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і ЯпонііGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Святлолюбівая расліна, гідрафіт, мезатроф і эўтроф. Расце на вільготных і забалочаных лугах, лясах і хмызняках, на нізінных балотах і па берагах вадаёмаў. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Гаспадарчае значэнне Лекавая, дэкаратыўная і меданосная расліна.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гваздзіковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе