Гідралагічны заказнік «Споры» — заказнік рэспубліканска значэння. Заснаваны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 кастрычніка 2015 года.
Апісанне Размяшчаецца на плошчы 1170,59 га і часткова ўключае тэрыторыю існуючага геалагічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Спорыцкая ледніковая лагчына».
Заказнік створаны для захавання ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага ландшафтна-азёрнага комплексу, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу, а таксама месцаў іх росту і знаходжання.
У ходзе навуковых даследаванняў на яго тэрыторыі выяўлена:
16 тыпаў біятопаў на плошчы 485,6 га (41,2 % тэрыторыі заказніка), якія маюць найбольш высокую экалагічную каштоўнасць і служаць рэзерватам для дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь; 1 від дзікарослай расліны, уключанай у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (баранец звычайны); 6 відаў дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (чорны бусел, скапа, шызая чайка, драч, беласпінны дзяцел, вялікі бугай)Споры, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння.
Літаратура Пивень, Е. Эти территории особо охраняемые / Е. Пивень // Пастаўскі край. — 2017. — 7 чэрв. — С. 6.
Катэгорыя:Гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Пастаўскага раёна Катэгорыя:2015 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе