Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў «БАМАП» — рэспубліканскае, некамерцыйнае, добраахвотнае, аб’яднанне камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць перавозкі грузаў і пасажыраў аўтамабільным транспартам, у тым ліку ў міжнародных зносінах, а таксама арганізацый жадаючых аказваць садзейнічанне ў развіцці названых перавозак, наймальнікаў.
Гісторыя Створана ў 1992 годзе па ініцыятыве 24 аўтатранспартных прадпрыемстваў Беларусі. У цяперашні час аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах каля 1000 аўтамабільных перавозчыкаў.
З 1992 года ўваходзіць у склад Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарту (Швейцарыя) на правах сапраўднага члена і ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 1998 года № 1996 выконвае функцыі гарантыйнага аб’яднання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з прадастаўленнем права выдачы кніжак МДП.
Мэты садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь аўтамабільных перавозак грузаў і пасажыраў, у тым ліку ў міжнародных аўтамабільных зносінах, і выкананне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь палажэнняў Канвенцыі МДП 1975 года; садзейнічанне ў комплекснай абароне інтарэсаў членаў і асацыіраваных членаў асацыяцыі і іх інфармацыйнае забеспячэнне, у тым ліку шляхам вытворчасці і выпуску газеты.
Структура старшыня — Мікалай Іванавіч Баравы генеральны дырэктар — Аляксандр Яўгенавіч Зянкевіч намеснік генеральнага дырэктара — Аляксандр Якаўлевіч Салошчаў намеснік генеральнага дырэктара — Наталля Аляксандраўна Высоцкая
Спасылкі
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі