Анатоль Антонавіч Гіруцкі (нар. , в. Смаляны, Коханаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі навуковец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1991), прафесар (1993).
Біяграфія Нарадзіўся 23 кастрычніка 1948 года ў вёсцы Смаляны Коханаўскага раёна. Бацька працаваў у міліцыі і па службе мусіў пераязджаць. Чатыры гады вучыўся ў школе ў Латвійскай ССР, пасля сям’я пераехала на радзіму бацькі. У 1963 годзе скончыў Сар’янскую школуГируцкий Анатолий Антонович. Выпуск #3. Моя малая родина, или Почему я стал педагогом?.
Скончыў вучылішча чыгуначнікаў у Рызе, пасля паступіў у Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, дзе правучыўся два гады. Служыў тры гады ў ВМФ СССР.
У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1982 года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце, з 1991 года — у Беларускім педагагічным інстытуце (з 1994 — загадчык кафедры тэорыі і гісторыі мовы).
Навуковая дзейнасць Даследуе праблемы русістыкі, беларусістыкі, нейралінгвістыкі, рэлігіязнаўства, тэорыю і філасофію мовы.
Асноўныя працы: «Беларуска-рускі мастацкі білінгвізм: тыпалогія і гісторыя, моўныя працэсы» (1990), «Вазьмі маё слова…» (1990, сумесна з А. Я. Міхневічам), «Тайна імя» (1996), «Навука і рэлігія» (1999), «Нейралінгвістыка» (2008, сумесна з І. Гіруцкім) і інш.
Аўтар рамана «Армагедон» (2006), кнігі прозы «Адкрыццё» (2005) і «Паход» (2006)Гіруцкі Анатоль Антонавіч.
Літаратура
Гіруцкі Анатоль Антонавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3 : Г-З. — С. 31-32.
— С. 40. Старычонак, В. Да юбілею Анатоля Гіруцкага / В. Старычонак // Роднае слова. — 2008. — № 10. — С. 46.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Аршанскім раёне Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Русісты Катэгорыя:Беларусісты Катэгорыя:Нейралінгвісты Катэгорыя:Рэлігіязнаўцы Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі