Пётр Азаравіч Дубавец (, в. Прудзец, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі. Кандыдат юрыдычных навук (1962).

Біаграфія У 1955—1958 гадах пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна працаваў у органах пракуратуры Гомельскай вобласці. Член КПСС з 1959 года.

З 1963 года — дацэнт БДУ імя У. I. Леніна. Быў першым у БССР выкладчыкам крыміналогіі.

У 1976—1979 гадах працаваў у органах пракуратуры Гомельскай вобласці.

З верасня 2008 года — прафесар кафедры крымінальнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Займаўся даследаваннем праблем крымінальнага і працоўнага права.

Навуковая дзейнасць З’яўляецца аўтарам 34 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў.

Сярод навуковых прац: «Адказнасць за цялесныя пашкоджанні паводле савецкага крымінальнага права» (1964), «Прававыя меры барацьбы супраць п’янства і алкагалізму» (1975), «Дэкларацыі і рэальнасць» (1987), «Навукова-практычны каментарый да крымінальнага кодэксу Беларускай ССР» (1989, сумесна з А. А. Ждановічам) і іншыяДубавец Пётр Азаравіч.

Узнагароды медаль «Ветэран працы» (1987) Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР (1971, 1981) Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2005)

Літаратура Пётр Азаравіч Дубавец // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 642.

Катэгорыя:Правазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Пракуроры Беларусі