Віктар Германавіч Казанцаў (, в. Коханава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — , Краснадар, Расія) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Генерал арміі (2000). Доктар педагагічных навук, кандыдат філасофскіх навук.

Біяграфія Нарадзіўся 22 лютага 1946 года ў в. Коханава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Свярдлоўскае сувораўскае ваеннае вучылішча (1956—1963), Ленінградскае каманднае агульнавайсковае вучылішча (1966), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1979), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1987).

З 1966 года працаваў на камандных і штабных пасадах у Савецкай Арміі, з 1991 года — у расійскай арміі.

З 1993 года — начальнік штаба Забайкальскай ваеннай акругі, з 1996 года — першы намеснік камандуючага.

З 1997 года — камандуючы войскамі Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі, адначасова ў 1999—2000 гадах узначальваў аб’яднаную групоўку войск, якая ажыццяўляла контр-тэрарыстычную аперацыю на Паўночным Каўказе.

У 2000—2004 гадах быў прадстаўніком Прэзідэнта Расіі ў Паўднёвай федэральнай акрузеКазанцаў Віктар Германавіч.

Памёр 14 верасня 2021 года ў шпіталі ў Краснадары пасля працяглай хваробыУмер экс-командующий войсками на Северном Кавказе Казанцев.

Узнагароды Герой Расійскай Федэрацыі (Указ Прэзідэнта РФ ад 4 снежня 1999 года), ордэны «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II і III ступеняў, ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені, ордэн «За ваенныя заслугі», ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага, медаль «За баявыя заслугі».

Літаратура Генерал армии // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер. — Минск : Бизнесофсет, 2009. — С. 42. Долготович Б. Д. Казанцев Виктор Германович / Б. Д. Долготович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск: БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2.: Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 471—472. Долготович Б. Д.  Казанцев Виктор Германович / Б. Д. Долготович // Республика Беларусь : энциклопедия: [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск: БелЭн імя П. Броўкі, 2006. — Т. 3 : Герасименко-Картель. — С. 830. Казанцев Виктор Германович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 163. Королёв М. Генералы России / М. Королев // Наша Талачыншчына. — 2005. — 26 кастр. — С. 1. Юдчиц А. Генерал Казанцев / А. Юдчиц // Сцяг iльiча (Талачын). — 1999. — 27 лiстап. — С. 1.

Катэгорыя:Дактары педагагічных навук Катэгорыя:Кандыдаты філасофскіх навук Катэгорыя:Камандуючыя Паўночна-Каўказскай ваеннай акругай Катэгорыя:Прадстаўнікі прэзідэнта Расіі ў федэральных акругах Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989) Катэгорыя:Удзельнікі Другой чачэнскай вайны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Растова-на-Доне Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Краснадара Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Стаўрапаля Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гюмры Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Махачкалы