Юрый Васілевіч Бічан (нар. , Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. З 1969 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплексы Мінскага медыцынскага інстытута (1981), ГПТВ-40 кінамеханікаў (1979) у Мінску, серыя тыпавых праектаў дзіцячых дашкольных устаноў і школ розных канструкцый (1981—1986).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя