Сяргей Іванавіч Васілёнак (нар. , в. Запруддзе, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — , Масква) — беларускі літаратуразнаўца, гісторык літаратуры і фалькларыст.

Біяграфія У 1929 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Уваходзіў у БелАПП.

Працаваў у Віцебскім (1932—1934) і Магілёўскім педінстытутах. У 1940 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, з 1941 года — дацэнт.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1960 гадах выкладаў беларускую літаратуру і фальклор у Маскоўскім універсітэце, потым у Гомельскім педінстытуце.

Працоўная дзейнасць Друкаваўся з 1931 года.

Складальнік зборніка «Беларускі эпас» (разам з М. Грынблатам і К. Кабашнікавым, 1959), хрэстаматыі для ВНУ «Вусна-паэтычная творчасць беларускага народа» (з I. Гутаравым, 1959). Вывучаў гісторыю старажытнай беларускай літаратуры і фальклоруВасілёнак Сяргей Іванавіч.

Літаратура

Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т. / рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2005. — Т. 1. — С. 235. — 2000 экз. — ISBN 985-11-0334-9.

Васілёнак Сяргей Іванавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 538. Васілёнак Сяргей Іванавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 57. Васілёнак Сяргей Іванавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 35.

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны