Ю́ра Метшк (; 1 мая 1954, Будзішын, Лужыца, Германія — ) — лужыцкі кампазітар. Лаўрэат нацыянальнай сербалужыцкай прэміі імя Якуба Чышынскага (2017).
Біяграфія Нарадзіўся 1 мая 1954 года ў сям’і сербалужыцкага пісьменніка Фрыда Метшка. У 1976 годзе скончыў Вышэйшую школу музыкі імя Эйслера ў Берліне. З 1976 па 1980 года — выкладчык музычнай школы. З 1980 па 1983 гады навучаўся ў класе кампазітара Райнера Брэдэмаера берлінскай Акадэміі мастацтваў. З 1983 па 1986 гады — драматург Нямецка-сербалужыцкага народнага тэатра ў Баўтцэне. З 1986 года — пазаштатны кампазітар гэтага ж тэатра.
У 1989 годзе яго сачыненне «Syndrom» атрымала прыз падчас конкурсу «Форум маладых кампазітараў» (Forum junger Komponisten), які праводзіла тэлерадыёкампанія «Westdeutscher Rundfunk».
У 2017 годзе ўдастоены галоўнага прыза нацыянальнай сербалужыцкай прэміі імя Якуба Чышынскага «за яго выдатнае музычнае сачыненне і даследчую дзейнасць у галіне сербалужыцкай музыкі»Myto Ćišinskeho Jurej Mětškej, Serbske Nowiny, 07.06.2017.
Памёр 22 студзеня 2022 годаJuro Mětšk zamrěł / Juro Mietschk gestorben.
Сачыненні «accents antiques» für Streichquartett, 1975 «musica da camera», 1978/79 «Psychogramme» für Orchester «SESTETTO» «Canti per Violoncello e Piano» «trio…torso…alla…rondo…alla…torso…» «mit groteskem riesenbogen … trüb ein pizzicato» für Viola sola, 1984 «KONTRAKTION» Kontra-aktionen für kammerensemble, 1988 «syndrom» für Kammerensemble «Retour pour grande orchestre»
Літаратура Mětšk, Juro. In: — Вілфрыд W. Bruchhäuser: Komponisten der Gegenwart im Deutschen Komponisten-Interessenverband. Ein Handbuch. 4. Auflage, Deutscher Komponisten-Interessenverband, Berlin 1995, ISBN 3-555-61410-X, S. 857. Mětšk, Juro. In: Axel Schniederjürgen (Hrsg.): Kürschners Musiker-Handbuch. 5. Auflage, Saur Verlag, München 2006, ISBN 3-598-24212-3, S. 306.
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баўтцэне Катэгорыя:Кампазітары Германіі