Чальча́к вербалісты, плакун-трава (Lythrum salicaria) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Назвы Чальчак вербалісты, плакун-трава, слёзнік, гарлёўнік, ракавыя шышкі, ляўконія палявая, чальчакВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., крапіўніца, слёзнікАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, баравы бобік, вербяніца, кабыляк, кабылля мятка, тройнік, цвярдзянка Ботанический словарь, Спб, 1878.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—150 см. Сцябло прамое, рабрыстае, разам з лісцем апушанае цвёрдымі валаскамі. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, амаль сэрцападобнае каля асновы, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, сядзячае. Ніжняе лісце супраціўнае або па 3—4 у кальчаках, верхняе — супраціўнае. Кветкі малінавага колеру з адценнямі, у коласападобнай мяцёлцы. Чашачка пурпуровая з зялёнымі зубцамі. Пялёсткаў 5, зрэдку 6. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)Taxon: Lythrum salicaria L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі.
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Мезафіт, гірафіт, мезатроф. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках і палянах вільготных і забалочаных лясоў, вільготных мясцінах у парках, садах і абапал дарог, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Цвіце ў ліпені—жніўні.
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў РасііLythrum salicaria L. // Сайт информационно-аналитической системы «Особо охраняемые природные территории России» (ИАС «ООПТ РФ».
Гаспадарчае значэнне Лекавая, дэкаратыўная, меданосная, фарбавальная расліна.
Сінонімы Паводле сайта The Plant List:
Літаратура — С. 312.
Спасылкі
Lythrum salicaria L. // Сайт информационно-аналитической системы «Особо охраняемые природные территории России» (ИАС «ООПТ РФ» Дербенник // Архив природы России
Катэгорыя:Плакуновыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Аўстраліі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Фарбавальныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе