Ліпна — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнагосніца, каля аграгарадка Ходцы, за 17 км на паўночны ўсход ад горада Сянно.

Апісанне Плошча паверхні 1,21 км². Найбольшая глыбіня 5,8 м. Даўжыня 3,88 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 8,95 км. Аб’ём вады 3,78 млн м³. Плошча вадазбору 45,9 км². Маюцца 4 астравы агульнай плошчай 2,9 га, у паўночнай частцы возера мелі. Паўночна-ўсходнія схілы катлавіны вышынёй 20—35 м (паўднёва-заходнія 10—20 м), тэрасаваныя, парэзаныя ярамі глыбінёй 4—6 м, параслі густым хмызняком. Берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны, у канцавых частках возера вышыня іх да 0,2 м, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 5—30 м да глыбіні 1,5—2,5 м. На паўночным захадзе выцякае ручай у возера Ходцы. На схілах адзначаны крыніцыАзёры. Сенненскі раён.

Літаратура Рэкі і азёры // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 22-25. Быньков, А. «Солнечный угол» у озера Липно / А. Быньков // Витебские вести. — 2015. — 29 авг. — С. 13.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Азёры Сенненскага раёна