Сяргей Іванавіч Маеўскі (, Полацкі павет, Віцебская губерня — ) — расійскі военачальнік, мемуарыст, генерал-маёр.

Біяграфія На ваеннай службе з 1793 года і да пачатку 1840-х гадоў. Удзельнік вайны 1812 года і замежных паходаў 1813—1814 гадоў. У 1824—1826 гадах служыў у ваенных пасяленнях у Старой Русе (цяпер Наўгародская вобласць).

Аўтар біяграфічных запісак «Мой век, або Гісторыя генерала Маеўскага», дзе падрабязна апісаў свой удзел у войнах і даў каштоўныя звесткі пра ваенныя пасяленні і іх стваральніка А. А. Аракчэева.

Літаратура Маеўскі Сяргей Іванавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 108—109. Маеўскі Сяргей Іванавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 184.

Катэгорыя:Генерал-маёры (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі вайны 1812 года Катэгорыя:Военачальнікі Расійскай імперыі