Беларускае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў (БТАР) — добраахвотная прафесійная супольнасць Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя Пасля таго, як у 1966 годзе ў Маскве было створана Усесаюзнае навуковае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў (УНТАР), сталі стварацца навуковыя таварыствы анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў саюзных рэспублік.
Устаноўчая канферэнцыя Рэспубліканскага навуковага таварыства анестэзіёлагаў і рэаніматолагаў БССР адбылася 2—3 верасня 1971 года ў Мінску.
У першае праўленне таварыства выбраны: Г. П. Аблам, Я. Б. Барысевіч, Г. М. Гецман, В. П. Яфімаў, Я. А. Жызнеўскі, А. Г. Захараў, С. В. Ісаенка, Ф. Б. Каган, І. З. Кляўзунік, М. П. Кавалёў, В. І. Казыра, Д. А. Кулак, , Д. В. Мірутка, А. А. Плавінскі, К. Е. Рыбачанка, С. П. Рынейскі, У. У. Спас, С. З. Фрадкін, і В. М. Шынкарык. Пасля здабыцця незалежнасці Рэспублікі Беларусі на X Сусветным кангрэсе анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў у Гаазе ў 1992 годзе Беларускае навуковае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў прынята ў (ESA).
У 2007 годзе таварыства атрымала цяперашнюю назву — Беларускае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў (БТАР).
Сучаснасць БТАР вядзе актыўную адукацыйную дзейнасць. Пад яго эгідай праходзяць усе асноўныя канферэнцыі і з’езды па спецыяльнасці ў краіне, семінары Курса па еўрапейскай адукацыі ў анестэзіялогіі (CEEA) і іншыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам.
Актыўна супрацоўнічае з Еўрапейскім таварыстваў анестэзіёлагаў (ESA), Федэрацыяй анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў Расіі, а таксама з (ЗША).
Вядзецца актыўная праца ў Інтэрнэце і сацыяльных сетках з мэтай распаўсюджвання актуальнай прафесійнай інфармацыі, пасяджэнні БТАР транслююцца на канале Youtube.
З’езды анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў БССР і РБ
I з’езд — 28-29 мая 1981 года, Мінск II з’езд — 5-6 снежня 1991 года, Мінск III з’езд — 5-6 кастрычніка 1995 года, Віцебск IV з’езд — 1-3 лістапада 2000 года, Гродна V з’езд — 14-15 кастрычніка 2004 года, Гомель VI з’езд — 13-14 мая 2008 года, Мінск VII з’езд — 31 мая — 1 чэрвеня 2012 года, Брэст VIII з’езд — 19-21 мая 2016 года, Мінск
Старшыні таварыства
І. З. Кляўзунік (да 1991 года) І. І. Канус (1991—2004) Г. У. Ілюкевіч (2004—2008) А. Ц. Прасмыцкі (2008—2012) Г. У. Ілюкевіч (2012—2016) А. М. Дзядзько (з 2016 года)
Спасылкі
Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Беларусі Катэгорыя:Медыцына ў Беларусі