Цмелеў () — горад у Польшчы, размешчаны за 180 км на поўдзень ад Варшавы і за 165 км на паўночны ўсход ад Кракава. Уваходзіць у склад Астравецкага павета Свентакшыскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Цмелеў. Плошча 13,34 км². Насельніцтва 3 тыс. чалавек.

Гісторыя Старажытнае паселішча. Захаваліся руіны замка.

Транспарт Чыгуначная станцыя.

Вядомыя асобы Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка» (1549 — 1616) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат, пісьменнік.