Марына Аляксандраўна Лянчэўская (, Еўдакімавічы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі юрыст. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года)
Біяграфія Нарадзілася 12 сакавіка 1971 года ў Еўдакімавічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Cкончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, Беларускі інстытут правазнаўства.
Працавала памочнікам пракурора Ленінскага раёна г. Магілёва, старшым пракурорам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, старшым памочнікам пракурора Магілёўскай вобласці, начальнікам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, старшым пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, начальнікам сакратарыята старшыні праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк».
З’яўляецца членам Прэзідыума грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по городу Минску , член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецыЛянчэўская Марына Аляксандраўна.
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Заходняй акругі № 101. Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве, член Савета Палаты прадстаўнікоўБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Узначальвае пярвічную арганізацыю ГА «Беларускі саюз жанчын» Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ААТ «АСБ Беларусбанк», Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Сям’я Замужам, мае дваіх сыноў.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Пракуроры Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Члены Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу