Валянціна Канстанцінаўна Бегеба (нар. , в. Лунін, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Брестской области , намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофыБегеба Валянціна Канстанцінаўна.
Біяграфія Нарадзілася 18 мая 1968 года ў вёсцы Лунін Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура»; пазней скончыла гэты ж універсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Працавала арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы ў Язвінскай сярэдняй школе Лунінецкага раёна; сакратаром Лунінецкага гарадскога камітэта ЛКСМБ; служыла ў органах унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама; працавала спецыялістам аддзела эканомікі і рынкавых адносін, спецыялістам першай катэгорыі аддзела працы, занятасці насельніцтва, абароне ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС, вядучым спецыялістам па жыллёвых пытаннях Пінскага райвыканкама; вядучым спецыялістам аддзела па працы, сацыяльнай абароне насельніцтва, пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС Пінска, вядучым спецыялістам аддзела будаўніцтва, архітэктуры і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, намеснікам начальніка па вучэбнай рабоце аддзела адукацыі, начальнікам аддзела адукацыі Пінскага райвыканкама; дырэктарам дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Світанак».
Двойчы абіралася дэпутатам Пінскага раённага Савета дэпутатаў.
Сям’я Не замужам. Мае дачку.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Пінскага раённага Савета дэпутатаў