Ірына Віктараўна Даўгала (, Крычаў, Магілёўская вобласць) — дзяячка камсамола ў БССР, работніца органаў раённага і гарадскога кіравання Гомеля. Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Гомельской области .
Біяграфія Нарадзілася 8 сакавіка 1967 года ў г. Крычаве Магілёўскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасцях «Руская мова і літаратура», «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
З 1984 года працавала ў Цэнтральным райкаме камсамола г. Гомеля, была піянерважатай сярэдняй школы № 21 г. Гомеля, сакратаром камітэта камсамола Гомельскага музычнага вучылішча мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага.
Працавала ў камісіях па справах непаўналетніх Цэнтральнага раёна г. Гомеля і г. Гомеля, аддзеле па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама, намеснікам кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля. З 2010 года працавала ў Гомельскім аблвыканкаме. У 2013 годзе ўзначаліла галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па заканадаўствеДаўгала Ірына Віктараўна.
Член партыі «Белая Русь». З’яўляецца старшынёй пярвічнай арганізацыі ГА «Белая Русь» Палаты прадстаўнікоў.
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай-Савецкай акругі № 34. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.
Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскага аблвыканкама, Гомельскага гарвыканкама, нагруднымі знакамі «Выдатнік друку Беларусі», «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». Мае падзякі Гомельскага аблвыканкама, Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь і шэраг іншых узнагарод.
Сям’я Замужам, мае сына.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання