«Падару́нак» () — беларускі незалежны кароткаметражны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Гарыкам Вяпшкоўскім у 2014 годзе.

Сюжэт У сям’і герояў некалькі гадоў таму загінула мама, і на выхаванне бацькі засталося двое падлеткаў: сын і дачка. Кожны свой дзень нараджэння сын пытаўся ў таты, што той яму падорыць на 18-годдзе. Бацька кожны раз адказваў жартам: «Давай дажывем да 18-ці, потым пагаворым». Да сваіх 17-ці гадоў хлопец пачаў злоўжываць алкаголем, стаў таксікаманам. Акрамя гэтага, у сям’і падрастае дачка, на якую звалілася ўся праца па хаце. Хоць ёй хочацца купіць касметыку і модную вопратку, схадзіць у клуб са аднагодкамі, але яна не можа сабе гэтага дазволіць. З-за сваёй алкагольнай залежнасці і таксікаманіі сын трапляе ў лякарню з невылечным захворваннем сэрца. Вылечыць яго можна толькі адным спосабам — пры дапамозе перасадкі органа…

Акцёры

Здымачная група аўтар сцэнарыя, аператар, рэжысёр — Гарык Вяпшкоўскі кампазітар — Віталь Суддзін гукарэжысёр — Ксенія Каральчук мантаж — Гарык Вепшкоўскі памочнік рэжысёра — Яўгенія Задора асістэнт рэжысёра — Таццяна Баравік запіс гука на пляцоўцы — Юрый Бурш, Ксенія Каральчук мастак па грыму — Таццяна Баравік

Здымкі Здымкі фільма праходзілі ў Брэсце цягам трох дзён. Бюджэт фільма склаў 500 долараў ЗША.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі