Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — помнік у горадзе Паставах, знаходзіцца па вуліцы Чырвонаармейскай.
Апісанне
Помнік з’яўляецца брацкая магілай, у якой пахаваны 356 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у 1941—1944 гадах. Сярод пахаваных — воіны 145-й стралковай дывізіі, якія аддалі сваё жыццё пры вызваленні Паставаў і Пастаўскага раёна ў ліпені 1944 года, а таксама Герой Савецкага Саюза Васіль Паўлавіч Кірычук.
Помнік на брацкай магіле быў пастаўлены ў 1964 годзе. На ім змешчана выява ордэна «Перамога», на пастаменце — скульптура воіна з прыспушчаным сцягам, на мемарыяльных плітах увекавечаны прозвішчы загінуўшых воінаўБрацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Пастаўскі раён, г. Паставы.
У 2007 годзе помнік быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Літаратура
Лаптинская, М. Никто не забыт, ничто не забыто / М. Лаптинская // Пастаўскі край. — 2018. — 21 лют. — С. 6.
Катэгорыя:Славутасці Паставаў Катэгорыя:1964 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі