Помнік Дзмітрыю Цімафеевічу Гуляеву — помнік у Старобіне Мінскай вобласці.

Гісторыя На месцы, дзе быў пахаваны Герой Савецкага Саюза Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў у гарадскім пасёлке Старобін, у 1961 годзе пастаўлены помнік — скульптурны партрэт на прамавугольным пастаменце. Скульптар А. Бембель.

Апісанне помніка Помнік зроблены з бетона, вышыня пастамента 2,2 м, бюста 1,2 м. Валявы адкрыты твар партызанскага камандзіра дадзены энергічнай лепкай з мяккімі святлаценямі. Паварот галавы, шырокі разварот плячэй, выразнасць і дакладнасць пластычнай характарыстыкі падкрэсліваюць духоўную сілу героя.

Літаратура Сакевіч, А. Д. Камбрыг Дзмітрый Гуляеў / А. Д. Сакевіч // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1983. — № 4. — С. 7—8. Магіла Гуляева Дзмітрыя Цімафеевіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мн., 1987. Кн. 2. — С. 154.

Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1961 годзе Катэгорыя:1961 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Салігорскага раёна Катэгорыя:Старобін Катэгорыя:Творы Андрэя Бембеля