Фітанцы́ды — біялагічна актыўныя рэчывы расліннага паходжання, якія затрымліваюць рост або выклікаюць гібель бактэрый, грыбкоў, прасцейшых, некаторых вірусаў і іншых арганізмаў. З’яўляюцца адным з фактараў прыроднага імунітэту раслін. Адкрытыя савецкім біёлагам Б. П. Токіным.
Большасць фітанцыдаў — лятучыя рэчывы. Утвараюцца ў тканкавых соках і цытаплазме раслін. Па хімічнай прыродзе ўяўляюць комплекс злучэнняў небялковага паходжання (эфірныя алеі, алкалоіды, гліказіды, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, альдэгіды, кетоны, фенолы і інш.).
Найбольш вядомыя расліны, у якіх маюцца фітанцыды: цыбуля, часнок, хрэн, ядловец, казялец, крываўнік, цытрусавыя. Фітанцыды некаторых раслін, напрыклад багуна, небяспечныя для чалавека.
Выкарыстанне Фітанцыды выкарыстоўваюцца ў ветэрынарыі і медыцыне, у мэтах барацьбы з узбуджальнікамі хвароб раслін, кляшчамі, насякомымі. Таксама выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці пры кансерваванні і захоўванні прадуктаў.
Літаратура — С. 209. Сельскохозяйственный энциклопедический словарь. / Главный редактор: В. К. Месяц. — М.: Советская энциклопедия, 1989. Токин Б. П. Фитонциды, 2 изд. — М., 1951.
Катэгорыя:Фізіялогія раслін Катэгорыя:Ахова раслін Катэгорыя:Біяхімія Катэгорыя:Альтэрнатыўная медыцына