Ефрасіння Леанідаўна Бондарава () — беларускі кінакрытык. Доктар філалагічных навук (1977), прафесар (1982).
Біяграфія Нарадзілася 25 лістапада 1922 года ў в. Гапонава Віцебскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Лёзненскі раён Віцебскай вобласці). Школьніцай пачала працаваць літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Ленінскі сцяг».
У 1949 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1948—1950 гадах — рэдактар-кансультант Міністэрства кінематаграфіі БССР, у 1951—1961 гадах — галоўны рэдактар па вытворчасці фільмаў Міністэрства культуры БССР, адначасова з 1953 года да 2006 года — выкладчык БДУ.
Памерла 30 чэрвеня 2011 года ў Мінску.
Навуковая праца Даследавала праблемы беларускага кінамастацтва і публіцыстыкі, выступала як кінакрытык. Аўтар сцэнарыяў шэрагу дакументальных фільмаў, спецыяльных выпускаў кінахронікі, творчых партрэтаў дзеячаў кіно. Даследаванні вызначаюцца грунтоўнасцю аналізу, публіцыстычнасцю формы. Аўтар твораў «Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін» (1960), «Нарыс на экране» (1969, разам з Л. Шылавай), «У кадры і за кадрам» (1973), «Час, экран, крытыка» (1975) і іншБондарава Ефрасіння Леанідаўна.
Сям’я Муж — беларускі кінааператар, заслужаны дзеяч культуры Алег Ціханавіч Аўдзееў (1926—2025). Сын — беларускі кіназнавец, кінакрытык Ігар Алегавіч Аўдзееў (нар. 1959).
Узнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1977), Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1982), медаль «Ветэран працы», ганаровы знак «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, ганаровы знак «Выдатнік кінематаграфіі СССР», медаль «За выдатны ўклад у развіццё беларускага кінематографа», прэмія Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь (1994), прэмія Саюза кінематаграфістаў Рэспублікі Беларусь (1999).
Літаратура Бобкова, А. П. Бондарева Евфросинья Леонидовна / А. П. Бобкова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 82. Бондарава Ефрасіння Леанідаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996. — Т. 3 : Беларусы-Варанец. — С. 212. Бондарава Ефрасіння Леанідаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — С. 575—576.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне Катэгорыя:Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў Катэгорыя:Кінематаграфісты Беларусі Катэгорыя:Крытыкі Беларусі