Ліната Пятроўна Свірыдзенка (нар. , в. Шумшчына, Лёзненскі раён) — расійскі навуковец. Доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Карэлія.

Біяграфія Нарадзілася 28 жніўня 1933 года ў в. Шумшчына Лёзненскага раёна.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў г. Роўна (УССР) паступіла на геалагічны факультэт Львоўскага ўніверсітэта. Вытворчую практыку праходзіла ў Сібіры, у Чыцінскім геалагічным упраўленні, куды была размеркавана ў 1956 годзе пасля заканчэння ўніверсітэта. Чыцінскім геалагічным упраўленнем была прынята на працу малодшым геолагам Балейскай геолага-здымачнай партыі. З 1957 года — геолаг Балейскай партыі, з 1960 года — геолаг Анікінскай партыі.

У 1962 годзе па сямейных абставінах пераехала ў Петразаводск, дзе паступіла ў аспірантуру Інстытута геалогіі Карэльскага філіяла Акадэміі навук СССР.

З 1967 года — малодшы навуковы супрацоўнік Карэльскага філіяла, які пазней быў ператвораны ў Карэльскі навуковы цэнтр Расійскай акадэміі навук (КНЦ РАН). У 1974 годзе стала пераможцай спаборніцтва навуковых супрацоўнікаў.

У 1995 годзе Л. П. Свірыдзенка была абрана замежным членам Нью-Ёркскай акадэміі навук, праз два гады яна была пераведзена на пасаду галоўнага навуковага супрацоўніка КНЦ РАН.

Навуковая дзейнасць З’яўляецца прызнаным спецыялістам у галіне вулканізму і гранітаўтварэння і іх уздзеяння на фарміраванне зямной кары. Яшчэ першыя публікацыі маладога кандыдата навук у цэнтральных часопісах Акадэміі навук прынеслі ёй вядомасць у сусветнай геалагічнай супольнасці. Пачынаючы з 1991 года, яна актыўна ўдзельнічала ў выкананні шэрагу міжнародных праектаў, выступала з дакладамі на міжнародных канферэнцыях у Фінляндыі, Аўстрыі, Канадзе, была членам розных еўрапейскіх і міжнародных камісій па абранай тэматыцы.

З 2006 года Л. П. Свірыдзенка прыняла ўдзел у апошнім з міжнародных праектаў. А праз 2 гады яна заканчыла пісаць манаграфію, прысвечаную пытанням экалагічнай бяспекі паўднёва-ўсходняй ускраіны Фенаскандынаўскага шчыта (Ладажскае возера)Свірыдзенка Ліната Пятроўна.

Узнагароды Медаль «За працоўную доблесць» (1975); ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета КАССР (1982); медаль «Ветэран працы» (1986); ганаровая грамата г. Петразаводска (1996); заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Карэлія (1997).

Літаратура Гайдукоў, К. Геолаг з вёскі Шумшчына / К. Гайдукоў // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2015. — 3 лістап. — С. 6.

Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Карэлія Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Геолагі Расіі