Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч (, Слуцк, Мінская вобласць — ) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1987).

Біяграфія Нарадзіўся 25 кастрычніка 1938 года ў Слуцку ў сям’і беларускага літаратуразнаўцы Уладзіміра Агіевіча (1910—1952).

Скончыў БДУ ў 1960 годзе і Мінскі педагагічны інстытут замежных моў у 1967 годзе. Працаваў настаўнікам. З 1970 года — вучоны сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР. У 1980—2007 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыюЭволюция философских взглядов А. В. Луначарского : до 1908 года : диссертация … кандидата философских наук : 09.00.03. — Минск, 1986. — 193 с..

Памёр 19 лістапада 2014 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы вучонага прысвечаны гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі, праблемам развіцця духоўнай культуры, месцу і ролі беларускай культуры і навукі ў сусветнай гісторыі. Даследаваў жыццё і кнігавыдавецкую дзейнасць Ф. Скарыны, змест і сімвалагічны сэнс яго творчай спадчыны.

Творы «…Опыты сердца, мысли и пера» : Эволюция филос. взглядов А. В. Луначарского до 1908 г. / В. В. Агиевич; Под ред. В. Ф. Пустарнакова; АН БССР, Ин-т философии и права. — Минск : Навука і тэхніка, 1991. — 181 с. Сімволіка гравюры Скарыны / У. У. Агіевіч. — Мінск : Беларуская навука, 1999. — 320 с. Імя і справа Скарыны: У чыіх руках спадчына / У. У. Агіевіч. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 319 с.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Філосафы Беларусі